Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім мочку – калядную страву з Сілезіі (РЭЦЭПТ + ВІДЭА)

27.12.2022 06:07
Гэтая дэсертная страва арыгінальная, смачная ды робіцца лёгка і хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім мочку – калядную страву з Сілезіі
,  .
Раство, калядная вячэра. Ілюстрацыйны здымакShutterstock.com

Мочка – калядная страва на аснове размочаных пернікаў з польскага рэгіёну Сілезія.

ІНГРЭДЫЕНТЫ

300 г пернікаў

300 г грэцкіх арэхаў

300 г фундуку

200 г міндаля

200-300 г разынак

300 г чарнасліву

150 г курагі

1 л кампоту

1 сталовая лыжка сметанковага масла

сок з паловы лімона

1 сталовая лыжка мёду

соль па смаку


СПОСАБ ПРЫГАТАВАННЯ 

Замочваем парэзаныя альбо пакрышаныя пернікі, дадаём у рондаль і заліваем гарачай вадой. Пакідаем на 30 хвілін.

Наразаем чарнасліў і курагу на дробныя кавалачкі. Міндаль прамываем пад гарачай вадой і чысцім ад лупін. 

У рондаль з размочанымі пернікамі ўліваем кампот (можна з сухафруктаў) і ставім варыцца. Дадаем дробку солі, курагу, чарнасліў, разынкі, міндаль, арэхі і сталовую лыжку сметанковага масла. Запраўляем лімонным сокам і лыжкай мёду. Варым прыкладна 30-40 хвілін. 

Мочка – гэта страва, якую можна падаць або гарачай, або халоднай. 

Праверце, якая версія вам больш за ўсё падабаецца.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на відэа: адзін з варыянтаў сілезскай мочкі

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец