Беларуская Служба

Эміграцыя не толькі стрэс, але і новыя магчымасці

28.12.2022 13:36
З-за рэпрэсій беларусы вымушаныя ўцякаць з краіны, на новым месцы адаптацыя не заўсёды лёгка праходзіць. 
Аўдыё
Ілюстрацыйны здымакImage by Mike from Pixabay/CC0

За апошнія гады беларусы апынуліся ў вельмі складанай сітуацыі. З аднаго боку ў самой краіне не спыняюцца палітычныя рэпрэсіі. Паводле падлікаў праваабаронцаў у краіне больш за 2 тысячы палітвязняў. Гэта не канчатковыя дадзеныя.

Апошнім часам пачаліся затрыманні тых беларусаў, якія вырашылі вярнуцца на Радзіму з эміграцыі. Напрыклад, у ноч на 19 снежня адразу на мяжы былі затрыманыя каля 10 пасажыраў аўтобуса, які рухаўся з Польшчы. Раней затрымалі мужчыну, які вярнуўся з Латвіі. Найчасцей гэтыя арышты звязаныя з каментарамі ў сацыяльных сетках або ўдзелам у акцыях пратэсту.

З іншага боку, у Польшчы, Літве ды іншых краінах, куды з'язджаюць беларусы, ратуючыся ад лукашэнкаўскага тэрору, яны сутыкаюцца з праблемамі з адаптацыяй, наладжваннем жыцця ў новых умовах. Наша суразмоўца апынулася ў такой сітуацыя ды падзялілася сваёй гісторыяй.

- Я была вымушаная ўехаць, з'язджала ў нікуды, сама з дзіцёнкам. Гэта была непадрыхтаваная міграцыя. Я ніколі раней не была ў Польшчы. На мяне адразу звалілася мноства праблем і стрэсавых сітуацый, з якімі трэба было самастойна спраўляцца ў чужой краіне. У сваёй краіне цяжка аднаму выхоўваць дзіця, што ўжо на чужыне. Мне давялося быць маці, вучыцца ў магістратуры ды працаваць на некалькіх працах, каб жыць. Я спраўлялася з цяжкасцямі. Але ў кожнага мігранта бываць дэпрэсіі, яны маюць цыклічны характар. У мяне таксама так было. Асабліва цяжка стала пасля пачатку вайны. Беларусы, якія ўцякалі ад рэпрэсій, сутыкнуліся з тым, што ім перасталі дапамагаць. Беларусы апынуліся ў пасцы.

Вы думалі вярнуцца ў Беларусь? Там рэжым працягвае рэпрэсіі ды арыштоўвае тых, хто вяртаецца.

- Я хацела вярнуцца, такія думкі праскоквалі. Менавіта гэтыя моманты стрымлівалі мяне. Скажу шчыры, хоць я і псіхатэрапеўт, але быў час, каля я правальвалася ў такі адчай ды стомленасць. У мяне была вучоба, праца. Я была з усім адна, нават не мела магчымасці адпачыць. Дзіця не магло адапатавацца, было вельмі складана. Не было ніякіх сіл, а трэба было вырашаць мноства складаных жыццёвых сітуацый. Цяжка было знайсці дапамогу. У мяне былі нават думкі, каб з'ехаць, хай мяне пасадзяць, але дзіцяці будзе лепш. Я была гатовая ахвяраваць сабой. Потым я зразумела, што гэта не выйсце. Я змагла знайсці дапамогу. Цяпер магу сказаць, што не трэба баяцца лекаў. Трэба абавязкова карыстацца дапамогай псіхолага.

Вы казалі пра праблемы, але ці ёсць на новым месцы магчымасці?

- Тут я змагла адкрыць ІП тут, працую на сябе. Гэта было проста ўсё зрабіць, нашмат прасцей чым у Беларусі. Я сустрэла шмат добрых і вартасных людзей, уцекачоў з Беларусі ды Украіны. У Беларусі ў мяне не было такіх кантактаў. Гэта сапраўдная магчымасць. Увогуле пераадоленне цяжкасцяў загартоўвае характар, дае магчымасці для асабістага развіцця.

юл