Беларуская Служба

«Важнейшая беларуская падзея 2022 года – фармаванне вайсковых беларускіх падраздзяленняў»

31.12.2022 05:58
Разам з грамадскім дзеячам і гісторыкам Цімафеем Акудовічам падводзім вынікі 2022 года.
Аўдыё
  • «Важнейшая беларуская падзея 2022 года – фармаванне вайсковых беларускіх падраздзяленняў»
Цімафей Акудовічфота: прыватны архіў Цімафея Акудовіча

2022 год – гэта ўжо гісторыя. У канцы кожнага года наша рэдакцыя просіць вядомых людзей падсумаваць апошнія 365 дзён. Сёння па нашай просьбе гэта зробіць грамадскі і культурны дзеяч, гісторык Цімафей Акудовіч. Мы папрасілі яго назваць, па яго версіі, важнейшыя падзеі 2022 года ў розных галінах.

Цімафей Акудовіч гаворыць, што самая важная падзея 2022 года – гэта вайна ва Украіне. «І адсюль напэўна самая важная беларуская падзея – гэта фармаванне вайсковых беларускіх падраздзяленняў», – мяркуе наш суразмоўца.

У якасці важнейшай падзеі мінаючага года ён таксама называе ўручэнне Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму. «Упершыню Нобелеўскую прэмію атрымаў чалавек беларускай культуры, беларускамоўны чалавек, і ўпершыню на нобелеўскай цырымоніі гучала беларуская мова», – звяртае ўвагу Акудовіч.

У якасці важнай эканамічнай падзеі ён называе «выпадзенне Расіі з эканамічных працэсаў». «Сёр’ёзнае абмежаванне Расіі, аддзяленне яе ад эканамічных працэсаў моцна ўплывае на сусветную эканоміку, асабліва на эканоміку нашага рэгіёну. І тым больш Беларусі», – зазначае наш суразмоўца.

З Цімафеем Акудовічам размаўляе Валеры Саўко.

цалкам размову слухайце ў аўдыёфайле