Беларуская Служба

Педыятрычныя аддзяленні ў польскіх шпіталях запоўненыя хворымі дзеткамі

31.12.2022 09:14
Пік захворвання яшчэ наперадзе.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Clker-Free-Vector-Images

У Польшчы назіраецца значны рост колькасці вірусных захворванняў. Рэгіянальныя штодзённыя выданні Gazeta Współczesna і Kurier Poranny пішуць, што большасць педыятрычных аддзяленняў у шпіталях на Падляшшы запоўненыя пацыентамі. Для маленькіх хворых на грып, кавід і РВІ ва ўстановах прадугледжаны стацыянарныя месцы. Між тым спецыялісты папярэджваюць, што пік захворвання яшчэ наперадзе.

Падляскія газеты пішуць, што шмат пацыентаў не толькі ў дзіцячых аддзяленнях бальніц, але таксама на дзяжурствах. За калядныя выходныя дактары ў адным толькі гарадку Сувалкі прынялі больш за 240 дзяцей. У той жа час у шпіталь у Ломжы звярнуліся амаль 300 маленькіх пацыентаў. Штодзённа дзясяткі хворых людзей наведваюць таксама паліклінікі. Бывае, што за адно вячэрняе і начное або святочнае дзяжурства лекар прымае па 70-75 пацыентаў.

Па словах кіраўніка эпідэміялагічнага аддзялення абласной санстанцыі ў Беластоку Івоны Сянкевіч, на працягу многіх гадоў у Падляскім ваяводстве найбольш захворванняў на грып фіксуецца прыкладна са студзеня па сакавік. Таму Івона Сянкевіч адзначае, што пік эпідэміі яшчэ перад намі.

нг