Беларуская Служба

У Польшчы смяротнасць ад раку на 15% вышэй, чым у сярэднім па ЕЗ

14.01.2023 12:30
Час чакання на лячэнне парадаксальным чынам расцягваецца з-за росту колькасці даступных тэрапій і сродкаў лячэння. 
Rzecznik MZ o fali zachorowań na grypę i RSV: sytuacja się stabilizuje
Rzecznik MZ o fali zachorowań na grypę i RSV: sytuacja się stabilizujeShutterstock/hxdbzxy

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, піша Dziennik Gazeta Prawna, у Польшчы кожны трэці пацыент з падазрэннем на рак пачынае лячэнне са спазненнем.

Згодна з рэгламентам на першасную дыягностыку, якая пацвердзіць або выключыць рак, у пацыента з Картай дыягностыкі і лячэння анкалогіі, у сістэмы ёсць 28 дзён. Першы крок павінен быць зроблены на працягу 14 дзён пасля візіту, дзе лекар паставіў падазрэнне на злаякасную пухліну. Але ў 2022 годзе толькі 66% пацыентаў атрымалі дапамогу ў адпаведнасці з гэтымі тэрмінамі. Dziennik Gazeta Prawna адзначае, што ў 2021 годзе гэты вынік быў на 9% лепшы.

Як адзначае газета, праблема ў росце колькасці хворых. Колькасць Карт дыягностыкі і лячэння анкалогіі, выдадзеных у 2022 годзе, была рэкорднай – амаль 300 тыс. (у 2020 годзе было 238 тыс.). Сістэма перагружана чэргамі на МРТ і КТ, у тым ліку пацыентаў з іншымі захворваннямі, не толькі анкалагічнымі.

Паводле Dziennik Gazeta Prawna, час чакання на лячэнне парадаксальным чынам расцягваецца з-за росту колькасці даступных тэрапій і сродкаў лячэння. Як тлумачыць дырэктар Клінікі клінічнай анкалогіі ў Кракаве Марэк Зёбра, доктар даўжэй апякуецца адным пацыентам, бо можа прапанаваць яму больш дасканалыя спосабы лячэння, чым некалькі гадоў таму.

Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што паводле апошняй справаздачы Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Польшча адстае ад Еўропы па смяротнасці ад раку. У Польшчы ўзровень смяротнасці ад раку на 15% вышэй, чым у сярэднім па Еўразвязе.

эж

Амерыканскія спецыялісты распрацавалі лекі ад раку

05.01.2023 15:13
Ракавыя клеткі самі забіваюць пухліну ды бароняць ад рэцыдыву захворвання.