Беларуская дыяспара хоча, каб іхныя дзеткі маглі ў Польшчы вывучаць беларускую мову. Пакуль што польскае заканадаўства не дазваляе, каб дзеці, у якіх няма польскага грамадзянства, прымалі ўдзел у занятках для дзяцей беларускай нацыянальнай меншасці.
Дыяспара Беластока збірала подпісы пад зваротам у гарадскую ўправу, у якім гаворыцца пра тое, каб таксама іхным дзецям даць такую магчымасць. Сустрэча па гэтым пытанні мае адбыцца 18 студзеня.
Гаворыць адна з ініцыятарак акцыі збірання подпісаў Зоя Хруцкая.
Слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк