Каманда Picodi.com праверыла, як змяніўся мінімальны заробак у 2022 годзе ў дзясятках краінах свету і ці хопіць гэтых грошай, каб забяспечыць мінімальны камфорт жыцця.
Для даследавання аналітыкі Picodi.com падрыхтавалі ўмоўны харчовы кошык і супаставілі кошт прадуктаў з мінімальнай заработнай платай. Кошык складаецца з такіх прадуктаў як: хлеб, малако, яйкі, рыс, сыр, мяса, садавіна і гародніна. Хоць спіс гэты вельмі бедны, але гэтыя прадукты здольныя задаволіць мінімальнае запатрабаванне ў пажыўных рэчывах сярэднестатыстычнага дарослага чалавека.
Беларусь у рэйтынгу росту заробкаў заняла 9-е месца: зараз «чыстая» мінімальная аплата працы складае 476 р, што на 21,2% больш, чым летась (393 рублі).
Кошт выбранага прадуктовага кошыка на пачатак 2023 года складае 205,56 р, што на 22,9% больш, чым у мінулым годзе. Такі прадуктовы кошык роўны 43,1% ад мінімальнай аплаты працы пасля выплаты падаткаў. У мінулым годзе гэтыя суадносіны складалі 42,6%. Атрымліваецца, што ў Беларусі рост коштаў апярэдзіў рост мінімальнага заробку.
Дзе можна пражыць на мінімалку?
Лепшыя суадносіны коштаў да мінімальнага заробку аналітыкі Picodi зафіксавалі ў Вялікабрытаніі, Ірландыі і Аўстраліі: ад 6,5% да 7,7%.
Беларусь у гэтым рэйтынгу на 57-й пазіцыі з вынікам у 43,1 працэнта, апярэджваючы Расію (45,5 працэнта) і Казахстан (51,9 працэнта).
У такіх краінах Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, як В'етнам, Індыя, Інданезія, Тайланд і Філіпіны на асноўныя прадукты харчавання жыхары таксама прызначаюць больш за палову мінімальнай зарплаты.
Аналітыкам Picodi.com Мікалай Кашчэеў пры высновы аналізу:
-Сітуацыі беларускіх працоўных, якія зарабляюць мінімалку, не пазайздросціш. Як кажуць, не хлебам адзіным. А яшчэ трэба плаціць камуналку, купляць адзенне, добра было б схадзіць у кіно. Больш таго, сітуацыя ў Беларусі горшая, чым у большасці краін Еўропы. Вядома, што ёсць краіны, дзе сітуацыя значна горшая, чым у Беларусі, напрыклад у Нігерыі мінімальнай зарплаты не хопіць нават на такі сціплы набор прадуктаў. Усё ж наўрад ці гэтая інфармацыя супакоіць жыхароў Беларусі.
Размову з Мікалаем Кашчэевым слухайце ў далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав