Амаль палова палякаў спрабавала адмовіцца ад спажывання мяса – піша выданне Rzeczpospolita. 12% жыхароў Польшчы заяўляе, што яны не ядуць ніякіх прадуктаў жывёльнага паходжання, але група, якая хаця б перыядычна выключае іх з рацыёну, значна большая. Аднак надалей большасць не мае акрэсленай дыеты, менавіта для іх праводзіцца міжнародная кампанія «Veganuary», у рамках якой у студзені рэстараны і крамы прасоўваюць раслінную дыету.
46% палякаў хаця б раз спрабавалі змяніць свае харчовыя звычкі і перайсці на вегетарыянства або веганства. Як паказвае даследаванне, прыняць такую задачу лёгка, а вось рэалізаваць яе крыху цяжэй. Першы крызіс звычайна надыходзіць праз два тыдні пасля адмовы ад мяса, што закранае 30 адсоткаў людзей. Цяжкасці звязаныя перш за ўсё з цягай да смаку мясных страваў.
Паводле даследавання Insight Lab, людзі, якія спрабуюць перайсці на вегетарыянства або веганства, часцей за ўсё шукаюць паляпшэння самаадчування (43%), крыху менш (42%) спадзяюцца паправіць сваё здароўе. Для астатніх матывацыяй было меркаванне члена сям'і.
Згодна з апытаннем Insight Lab, нават 4,5 мільёна жыхароў Польшчы ўжо не ядуць мяса. З году ў год уся гастраномія становіцца больш расліннай. Ад пунктаў хуткага харчавання да кампаній, якія развозяць харчаванне на вынас, да найлепшых рэстаранаў, адзначаных зоркамі Мішлена. Прысутнасць у меню веганскіх або вегетарыянскіх варыянтаў нават у традыцыйна «мясных» установах – гэта абавязак, паколькі кліенты чакаюць такіх страў.
нг