Беларуская Служба

Гродзенскі абласны суд: Працэс па справе Анджэя Пачобута працягнецца ў сераду

25.01.2023 09:20
Па хадайніцтве пракурора суд над польскім актывістам праходзіць у закрытым рэжыме.
  a
Кадр з судa над Анджэем ПачобутамKadr z YouTube/Materiał telewizji CTVBY/https://youtu.be/q9ZCXF2ADiM

Суд над актывістам польскай меншасці і журналістам Анджэем Пачобутам працягнецца ў сераду. Пра гэта агенцтву PAP паведамілі ў канцылярыі Гродзенскага абласнога суда. Працэс па справе Анджэя Пачобута пачаўся 16 студзеня, і на першым паседжанні суддзя аб’явіў, што па хадайніцтве пракурора, ён будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Анджэй Пачобут – сябра кіраўніцтва, забароненага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі і вядомы журналіст, які супрацоўнічаў у тым ліку з польскім выданнем «Gazeta Wyborcza» і тэлеканалам TVP Polonia.

З 25 сакавіка 2021 года мужчына знаходзіцца пад вартай – з кастрычніка ў гарадзенскім СІЗА пры турме № 1. Раней яго ўтрымлівалі ў Мінску і Жодзіне.

Спачатку Пачобута вінавацілі ў «распальванні варожасці», у тым ліку, паводле пракуратуры, у рэабілітацыі нацызму, а потым яшчэ і ў закліках да санкцый і дзеянняў на шкоду Беларусі. У кастрычніку 2022 года ён быў унесены ўладамі ў беларускі спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». За гэта яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе ПЦ «Вясна», на думку пракуратуры, віна Пачобута заключаецца ў тым, што ён называў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе, пісаў артыкулы пра пратэсты ў Беларусі і дзеячаў польскага падполля падчас і пасля Другой Сусветнай вайны, а таксама выступаў у абарону польскай меншасці ў Беларусі.

Суд над Пачобутам двойчы пераносіўся. Першапачаткова ён павінен быў пачацца 28 лістапада, затым 9 студзеня і, нарэшце, 16 студзеня.

Пасля пачатку суда МЗС Польшчы ў чарговы раз звярнулася з просьбай аб вызваленні Пачобута і зноў заявіла, што ён невінаваты і што працэс супраць яго палітычна матываваны.

PAP/аз

Ціханоўская: Справа Анджэя Пачобута – інструмент ціску рэжыму Лукашэнкі на Польшчу

19.01.2023 13:42
Пачобут не ідзе на кампрамісы са сваімі каштоўнасцямі. Нават у турме ён застаецца свабодным, кажа лідарка беларускай апазіцыі.

У сераду ў польскім Сейме адкрыецца выстава пра Анджэя Пачобута

24.01.2023 16:15
Суд над журналістам і сябрам кіраўніцтва забароненага беларускімі ўладамі СПБ пачаўся тыдзень таму ў Гродне.