Беларуская Служба

Брацтва праваслаўнай моладзі ў Польшчы: Мы памятаем пра патрэбы людзей з Беларусі і Украіны

19.02.2023 09:17
У вялікіх гарадах маладыя людзі з Беларусі і Украіны – гэта нават 90% усіх людзей, якія прыходзяць на сустрэчы брацтва ў вялікіх польскіх гарадах.
Аўдыё
  • У вялікіх польскіх гарадах маладыя людзі з Беларусі і Украіны – гэта нават 90% усіх людзей, якія прыходзяць на сустрэчы брацтва
Міжнародны дзень праваслаўнай моладзі ў Варшавефота: Брацтва праваслаўнай моладзі

Брацтва праваслаўнай моладзі ў Польшчы мае амаль 40-гадовую гісторыю. Яно было створана ў 1980 годзе ў Варшаве пад першапачатковай назвай Гурток праваслаўных тэолагаў. У тым жа годзе, у траўні, адбылася 1-я моладзевая пілігрымка на Святую гару Грабарку, а ў кастрычніку 1-ы з'езд Брацтва. Так узнікла брацтва ў Польшчы.

З таго часу БМП пераследуе наступныя мэты: папулярызацыя ідэі Брацтва сярод духавенства і моладзі, дапамога актыўным групам у іх працы, арганізацыя пілігрымак, летнікаў і наладжванне кантактаў з моладдзю з іншых краін.

Брацтва штогод ладзіць Дні праваслаўнай моладзі, апошнія адбыліся на мінулых выходных у Варшаве.
У далучаным гукавым файле слухайце гутарку з намеснікам старшыні брацтва Рыгорам Гарбузам. Ён расказвае пра дзейнасць брацтва, пра цяжкасці, з якімі сустракаецца праваслаўная моладзь у Польшчы, а таксама пра стаўленне Царквы да вайны ва Украіне.

Ён расказвае, што ў вялікіх гарадах маладыя людзі з Беларусі і Украіны – гэта нават 90% усіх людзей, якія прыходзяць на сустрэчы брацтва. Таму вельмі важна памятаць пра тое, што ў іх ёсць свае патрэбы, гаворыць Рыгор Гарбуз.

Рыгор прызнае, што цяпер цяжка прыцягваць маладых людзей да веры, многія з іх не адчуваюць патрэбы хадзіць у царкву. Дадатковай складанасцю з’яўляецца нежаданне моладзі ўспрымаць царкоўнаславянскую мову на літургіі.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Багацце веры

15 лютага маладыя праваслаўныя вернікі адзначаюць сваё свята – Міжнародны дзень праваслаўнай моладзі

15.02.2023 12:52
З нагоды Дня моладзі царкоўныя моладзевыя арганізацыі ў Польшчы на выходных зладзілі шэраг мерапрыемстваў і сустрэч.