У тэхнічным ўніверсітэце AGH у Кракаве паўстае хабітат, то бок спецыялізаваная вялікая лабараторыя, у якой будуць даследавацца касмічныя тэхналогіі.
Гэта будзе першая такая лабараторыя ў польскім універсітэце, дзе будуць займацца студэнты і праводзіць даследаванні ва ўмовах, падобных да месяцавых і марсіянскіх місій.
Хабітат з'яўляецца месцам падрыхтоўкі будучых кадраў для сектара касмічнай галіны, адзначае д-р Агата Каладзейчык (Agata Kołodziejczyk) з Цэнтра касмічных тэхналогій Універсітэта AGH у Кракаве.
- Мы ставім на мэце стварэнне імітатара шматлікіх аспектаў жыцця ў космасе. Дзеля гэтага мы пачалі канструяваць прылады для сімуляцыі мікрагравітацыі, сістэмы для падтрымкі жыцця, тэлемедыцынскія прылады, датчыкі кантролю стану навакольнага асяроддзя базы. Карацей, гэта будзе такі «рай» для стварэння новых тэхналогій.
Д-р Агата Каладзейчык патлумачыла, якім чынам яны будуць імітаваць штучную гравітацыю ва ўмовах сусветнага прыцягнення.
- Канешне, нам цяжка стварыць умовы для мікрагравітацыі тут на Зямлі. Аднак існуюць пэўныя метады, якія даюць падобныя эфекты, у тым, ліку гэтак званы Bad request. Гэта палягае на тым, што чалавек ляжыць 6 градусаў галавой ніжэй чым ногі. Такая пазіцыя ў працяглы час прычыняецца да перасоўвання біялагічных вадкасцяў арганізму ў бок галавы і такім чынам атрымліваем эфект падобны як для мікрагравітацыі.
Д-р Агата Каладзейчык расказала, чым у хабітаце будуць займацца студэнты.
- Студэнты, навуковыя супрацоўнікі, інжынеры будуць праводзіць індывідуальныя эксперыменты. Таксама іншаземцы, якіх мы будзем запрашаць да супрацоўніцтва. Часам эксперыменты будуць праводзіцца іншым чынам, чым звычайна, напрыклад, галавой уніз. І хаця хабітат яшчэ не існуе, то я разам з маімі студэнтамі з навуковага кружка касмічных тэхналогій AGH распрацоўваем і правяраем тэхналогіі, якія будуць адаптаваныя ў ім. Між іншага, гэта будзе даследчая палата для доўгатэрміновага назірання за біялагічнымі працэсамі жывых арганізмаў у супастаўленні з фазамі Месяца. Таксама цалкам аўтаматызаваная сістэма для гідрапонікі (вырошчванне раслін без глебы) і аквапонікі, датчыкі мікрабіялагічнай чысціні (якраз мы атрымалі на гэта сродкі). Мы будзем ствараць новыя біяматэрыялы, альтэрнатыўныя біярэактары, як напрыклад біярэактары для ачысткі паветра з выкарыстаннем розных водарасцей. Мы будзем ствараць пажыўныя элементы з сімулятара месяцавага рэгаліту. Нашае ВНУ вядомае стварэннем сімулянта месяцавага рэгаліту для тэставання місіі касмічнага апарата Разета Еўрапейскага касмічнага агенцтва.
Д-р Агата Каладзейчык адзначыла, што кракаўскі тэхнічны ўніверсітэт AGH будзе спецыялізавацца па тэхналогіях жыцця ў экстранных умовах, пры чым не толькі ў космасе.
- Гэта можа быць таксама падземнае асяроддзе, пячоры, марская глыбіня. Заселеная людзьмі тэрыторыя на нашай планеце не так ужо і вялікая, а тое што назіраецца на Зямлі, схіляе нас больш уважліва засяродзіцца на тым, як эканоміць прыродныя рэсурсы, як выкарыстоўваць сонечную энергію.
У хабітаце студэнты і навукоўцы AGH будуць ствараць новыя біяматэрыялы і біярэактары, сказала д-р Агата Каладзейчык.
- У будучыні на станцыях на Месяцы будзе запатрабаваная ўласная вытворчасць ежы. Гэта будзе вялікая эканомія коштаў транспарту ежы з Зямлі, таму будуць патрэбныя біяматэрыялы і біярэактары, то бок сістэмы для вытворчасці ежы, поўнасцю аўтаномныя і аўтаматызаваныя.
Цэнтр касмічных тэхналогій Кракаўскага тэхнічнага ўніверсітэту АGH, у рамках якога паўстае хабітат, будзе адчынены вясной наступнага году.
Паводле ПР3/Вітальд Лязар/яс