Беларусы і палякі выйшлі на пратэст да беларускай амбасады сказаць «Не» прысудам праваабаронцам.
- «Вясна» працуе ў сферы праў чалавека з 1996 года. Мы не згодныя з запалохваннем актывістаў і актывістак, ўвогуле грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мы не згодныя з судовым пераследам, прысудамі толькі за тое, што людзі рэалізуюць свае правы чалавека. Мы салідарныя з беларускім народам у эміграцыі і ў Беларусі. Арганізацыя Amnisty Internationale цягам года другі раз праводзіць акцыю салідарнасці з вязнямі сумлення, але мы не маем ніводнай рэакцыі, адказу ад пасольства Беларусі ў Польшчы, - гаворыць Ганна Мікульска, прадстаўніца Amnesty International Polska.
Арганізатары акцыі ПЦ «Вясна» і Amnesty International Polska.
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў «Вясны».
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў «Вясны».
Цяпер 6 «вясноўцаў» за кратамі: старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка, валанцёр Андрэй Чапюк. Валанцёрка Таццяна Ласіца выйшла на волю 24 верасня 2022 года паводле памілавання.
Сёння ж суддзя Марына Запаснік палічыла, што віна праваабаронцаў паводле ч. 4 арт. 228 КК («кантрабанда арганізаванай групай») і ч. 2 арт. 342 КК («фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») цалкам даказаная. Яна прызначыла «вясноўцам» наступныя тэрміны:
- старшыні «Вясны» і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму – 10 гадоў калоніі;
- намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў калоніі;
- каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу – 7 гадоў калоніі;
- праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву – 8 гадоў калоніі завочна.
вх