Беларуская Служба

Савет па лічбаванні: Асцярожна з кітайскай тэхналогіяй

31.03.2023 11:01
Усё больш краін забараняюць усталёўваць прыкладанне TikTok на службовых прыладах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урадавы аналітычны цэнтр Савет па лічбаванні перасцерагае перад пагрозай з боку кітайскіх пастаўшчыкоў тэхналогіі, паведамляе Puls Biznesu. Нагадваем, гэткія засцярогі ўтрымліваў выдадзены раней дакумент, у якім савет раіў выдаліць прыкладанне TikTok са службовых прыладаў. Аднак цяпер члены савета вырашылі прысвяціць згаданым пагрозам асобны дакумент.

У сваім заключэнні Савет па лічбаванні заклікае паскорыць працу над папраўкай у Закон аб нацыянальнай сістэме кібербяспекі і ўнесці змены ў праект палажэнняў адносна «пастаўшчыкоў высокай рызыкі» такім чынам, каб прадавец або вытворца прызнаны пастаўшчыком высокай рызыкі быў выключаны з далейшых закупак абсталявання і паслуг.

Паводле савета «адсутнасць заканадаўчых крытэрыяў па прызнанні статуса пастаўшчыка высокай рызыкі» небяспечная. На думку савета, ацэнка па гэтай справе павінна выдавацца кампетэнтным дзяржаўным органам і на аснове заканадаўчых крытэрыяў з пашанай канстытуцыйных прынцыпаў абароны прыватнай уласнасці, бяспекі дзяржавы і грамадзян, чытаем у выданні Puls Biznesu.

Нагадваем, усё больш краін забараняюць усталёўваць кітайскае прыкладанне TikTok на службовых прыладах. Такія абмежаванні ўжо ўвялі ЗША, Францыя і Нарвегія.

аз

Доступ да хуткага інтэрнэту атрымалі нават 500 тысяч жыхароў паўднёвай Польшчы

30.03.2023 07:59
Усё гэта ў рамках праграмы «Лічбавая Польшча», якую на поўдні краіны рэалізавала кампанія Tauron Polska Energia.