Беларуская Служба

«Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!»

16.04.2023 06:00
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Вялікдзень ці Уваскрашэнне Хрыстова, самае вялікае свята хрысціянаў.
Аўдыё
  • Велікодныя віншаванні айца Мікалая Астапчука
  • Вялікдзень ва успамінах праваслаўнага святара айца Уладзіміра Місяюка
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Вялікдзень - самае вялікае свята хрысціянаў, якое азначае перамогу жыцця над смерцю. Сёлетні праваслаўны Вялікдзень, які інакш называюць Пасхай, выпадае праз тыдзень пасля каталіцкага свята. Гэта час, поўны радасці і сустрэч з сям'ёю, калі даруюць адны адным каляровыя пісанкі, якія сімвалізуюць адраджэнне жыцця.

«Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!». Такімі словамі ад сёння цягам чарговых 40 дзён будуць вітацца між сабою праваслаўныя вернікі. Радасцю ўваскрэсення між сабою дзеляцца не толькі святары, але і самі вернікі. У гэты дзень, пасля распяцця на крыжы за грахі ўсяго чалавецтва, Ісус Хрыстос уваскрэс з мёртвых.

Паслухайма пра Вялікдзень ва ўспамінах праваслаўнага святара айца Уладзіміра Місяюка, настаяцеля Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў Саколцы.

Вашай увазе таксама велікодныя віншаванні айца Мікалая Астапчука, настаяцеля Свята-Прачысценскай царквы ў Гарадку на Падляшшы.

Жадаем усім духоўнай радасці, адпачынку і здароўя, усяго найлепшага на свята!

Анна Пятроўская