Беларуская Служба

37 гадоў таму Беларусь атрымала незагойную рану – аварыю на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2023 14:50
Больш за 200 тысячаў гектараў, каля сотні пакінутых населеных пунктаў, дзясткі тысяч перасяленцаў і заўчасна памерлых – гэта факты пра беларускую зону адчужэння.
Аўдыё
  • З журналістам Мікалаям Бянько, які даследаваў сацыяльныя наступствы чарнобыльскай катастрофы гутарыла Анна Пятроўская.
      ( ).
Пакінутая хата у вёсцы Сініцкае Поле (Лельчыцкі раён). Вёска лічыцца умоўна забруджаная радыяцыяй radyjo.net/Эдуард Жолуд

26 красавіка мінае 37-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС – найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва.

Вядомы на ўвесь свет Чарнобыль знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Але выбух на чацвёртым блоку ЧАЭС у красавіку 1986 года навечна звязаў гэты ўкраінскі горад з Беларуссю. Для дзясяткаў тысячаў перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй раёнаў Гомельшчыны і Магілёўшчыны Чарнобыль стаў сімвалам ядзернага апакаліпсісу.

Як гэтая катастрофа змяніла лёсы мільёнаў людзей – ліквідатараў катастрофы і звычайных жыхароў гарадоў і вёсак? Пра гэта Беларуская служба Польскага радыё для замежжа гутарыла з журналістам Мікалаям Бянько, які даследаваў сацыяльныя наступствы аварыі на ЧАЭС.

Слухайце аўдыёфайл!

Больш за 200 тысячаў гектараў, каля сотні пакінутых населеных пунктаў, дзясткі тысяч перасяленцаў і заўчасна памерлых – гэта факты пра беларускую зону адчужэння. Тэрыторыі, з якіх эвакуявалі грамадзян пасля выбуху 4-га рэактара АЭС, з’яўляюцца рэжымным аб'ектам і дагэтуль практычна бязлюднымі. На ўездзе ў зону стаяць папярэджальныя і абараняльныя знакі, а расійскай уварванне ва Украіну дадало ландшафту і шырачэзныя мінныя палі з абодвух бакоў мяжы. На мяжы зоны адчужэння засталося некалькі вёсак, у якіх дажываюць свой век старажылы. А з журналістам Мікалаям Бянько, які даследаваў сацыяльныя наступствы чарнобыльскай катастрофы гутарыла Анна Пятроўская.

эж