Беларуская Служба

Беларуска пра ўдзел у польскіх выбарах: Незвычайнае пачуццё – уплываць на лёс краіны ў якой жывеш

19.10.2023 09:46
Парламенцкія выбары ў Польшчы мелі гістарычна рэкордную яўку –74,4%, прагаласавала амаль 22 млн палякаў. Беларуска Ксенія Тарасевіч надоечы атрымала польскае грамадзянства і ўпершыню ў жыцці прыняла ўдзел у дэмакратычных выбарах.
Аўдыё
  • Беларуская служба Польскага радыё пацікавілася ў Ксеніі, як гэта ўплываць на долю краіны, у якой жыве.
Otwarcie urny wyborcze
Otwarcie urny wyborczePAP/Darek Delmanowicz

Мінулыя парламенцкія выбары ў Польшчы мелі гістарычна рэкордную яўку –74,4%, прагаласавала амаль 22 млн палякаў. Рэкорднай яўка аказалася і сярод маладых палякаў – амаль 69%. Для параўнання, падчас папярэдніх парламенцкіх выбараў у 2019 яўка сярод польскай моладзі склала крыху больш за 46%.

Наша сённяшняя суразмоўца беларуска Ксенія Тарасевіч, якая надоечы атрымала польскае грамадзянства і ўпершыню ў жыцці прыняла не толькі пасіўны ўдзел у дэмакратычных выбарах. Беларуская служба Польскага радыё пацікавілася ў Ксеніі, як гэта ўплываць на долю краіны, у якой жыве. На жаль беларусы, у адрозненні ад палякаў, такой магчымасці пазбаўленыя, – кажа Ксенія:

- Менавіта мой беларускі вопыт, звязаны з адсутнасцю ў краіне дэмакратычных выбараў падштурхнуў да ўдзелу ў выбарах тут – у Польшчы, у краіне, у якой жыву ўжо даволі доўга. Для мяне гэта было незвычайнае пачуццё, што ёсць магчымасць непасрэдна ўплываць на лёс краіны ў якой ты жывеш.

Цягам выбарчай кампаніі давялося занурыцца ў спецыфіку польскай палітычнай сістэмы, даведацца пра дзве палаты парламента – Сейм і Сенат, вывучыць праграмы розных партый і кааліцый, карацей кажучы, уцягнуцца ў гэты працэс. Вельмі цікавы вопыт, на жаль, дагэтуль недаступны беларусам. (...)

– Ксенія, як вы можаце патлумачыць рэкордную яўку сярод моладзі, да якой належыце?

– Мне здаецца тут некалькі чыннікаў, але я вылучу палярызацыю грамадства і відавочны дысананс паміж палітыкай кіроўнай партыі і патрэбамі еўрапейскай моладзі. Моцная палярызацыя падсцёбвае яўку.

На жаль, гэта таксама сведчыць аб тым, што дэмакратычнай сістэма дае пэўныя збоі, бо калі б усё ў дзяржаве працавала добра – такой вялікай яўкі не было бы, палякі так актыўна не цікавіліся выбарамі. А яўка сярод моладзі, сапраўды, была агромністай. Мае знаёмыя паляка галасавалі нават у Японіі, стоячы ў доўгіх чэргах. (...)

Апроч самога галасавання Ксенія таксама ўдзельнічала ў назіранні за выбарамі. Пра асаблівасці гэтага працэсу ў Польшчы, а таксама пра надзею дачакацца дэмакратычных выбараў у Беларусі слухайце размову ў далучаным гукавым файле!

эж

Польскія выбары: грамадзяне сказалі «не» людзям, якія былі ў палітыцы па 30 гадоў

17.10.2023 17:43
Вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы сталі сюрпрызам для некаторых палітыкаў.