За апошнія 12 месяцаў нарадзілася 280 тысяч дзяцей. У той жа самы перыяд памерлі 414 тысяч чалавек. Тэмпы зніжэння нараджальнасці ўпершыню вылічаюцца двухзначнымі лічбамі, піша gazeta.pl.
Насельніцтва Польшчы на 30 верасня складала прыкладна 37,677 мільёна чалавек. Гэта прыкладна на 89 тысяч менш чым год таму – паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні. У перыяд са студзеня па верасень 2023 года нарадзілася прыкладна 210 тысяч немаўлят. Гэта азначае зніжэнне колькасці народжаных прыкладна на 25 тысяч у параўнанні з папярэднім годам.
«Калапс. Роўна 6 гадоў таму я паказваў, як нараджальнасць перавысіла 400 тысяч дзяцей. А сёння? Драма. За 6 гадоў нараджальнасць знізілася на 30% да 280 тысяч», – каментуе апошнія звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення эканаміст Рафал Мундры.
«Скарачэнне колькасці насельніцтва з'яўляецца вынікам неспрыяльных тэндэнцый, якія фіксуюцца штогод, перш за ўсё з пункту гледжання натуральнага прыросту. З 2013 года назіраецца натуральнае змяншэнне, абумоўленае па-ранейшаму нізкай (нягледзячы на рост у 2016-2017 гадах) нараджальнасцю з адначасовым ростам колькасці памерлых у выніку павелічэння колькасці і долі пажылых людзей», – піша Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
ав