Беларуская Служба

Эксперт пра Белавежскую пушчу: Яна павінна дапамагаць рэгіёну развівацца, а не быць перашкодай

24.01.2024 10:08
Але дадае, што пушча - эта асаблівы аб’ект, у якім чалавек абавязаўся ахоўваць натуральныя прыродныя працэсы. 
 .
Белавежская пушча.Фота: shutterstock.com

Выданне Polska Metropolia Warszawska друкуе інтэрв’ю з прафесарам Станіславам Лунеўскім, які напісаў кнігу пра экасістэму Белавежскай пушчы. Ён заклікае эколагаў, леснікоў, жыхароў ды палітыкаў да дыялогу і пошуку кампрамісу.

Канфлікт па пытанні пушчы працягваецца ў Польшчы здаўна, апошнім часам ён крыху супакоіўся. Гаворка ідзе перш за ўсё пра стаўленне да спосабаў барацьбы са шкоднікам – жуком караедам. Па словах Лунеўскага, у гэтай галіне ёсць што паправіць. Ён адзначае, што чым больш у пушчы мёртвай драўніны, тым мацней б’ецца натуральны першабытны пульс лесу. Аднак, на думку леснікоў, з караедам неабходна змагацца, гэта значыць, вывозіць частку заражаных дрэваў, каб жук не распаўсюджваўся. Гэта выклікае пратэсты з боку эколагаў.

Па словах эксперта, пушча – гэта асаблівы аб’ект, у якім чалавек абавязаўся ахоўваць натуральныя прыродныя працэсы. А натуральнымі ворагамі караеда з’яўляюцца некаторыя грыбы, насякомыя або дзятлы. Як можна прымірыць розныя бакі канфлікту, які назіраецца на розных плоскасцях – між іншым грамадскай ды ідэалагічнай? Перш за ўсё розныя групы, якія ў ім удзельнічаюць, павінны памятаць, што захаванне першабытнага характару пушчы з’яўляецца інтарэсам усіх нас. Кампраміс неабходна выпрацаваць у групе экспертаў, якія добра ведаюць пушчу, з удзелам мясцовых жыхароў. Неабходна ўзяць пад увагу юрыдычныя, навуковыя, экалагічныя аспекты, пры гэтым старацца пазбягаць палітычных лозунгаў, якія суправаджаюцца моцнымі эмоцыямі.

Прафесар прапануе стварыць Раду Белавежскай пушчы, якая занялася б пошукам кампрамісу паміж патрабаваннямі леснікоў, эколагаў ды мясцовых жыхароў. І дадае, што пушча, будучы аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, павінна дапамагаць рэгіёну развівацца і паляпшаць жыццё жыхароў, а не быць перашкодай у нармальным жыцці людзей.

нг