1 сакавіка ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень памяці «выклятых» жаўнераў. Ён быў заснаваны польскім Сеймам у 2011 годзе па ініцыятыве святой памяці прэзідэнта Леха Качыньскага. Дата невыпадковая: 1 сакавіка 1951 года ў адной з варшаўскіх турмаў камуністы расстралялі кіраўнікоў ІV Галоўнай управы падпольнай арганізацыі Асацыяцыя«Свабода і незалежнасць». Менавіта ў гадавіну гэтай трагічнай падзеі палякі ўшанаванню памяці жаўнераў, якія змагаліся за свабодную Польшчу ў часы камуністычнага рэжыму.
Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Нацыянальны дзень памяці «выклятых» жаўнераў, гэта двайная ўрачыстасць у Музеі «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка (на паўночным усходзе Польшчы), паколькі ён супадае з гадавінай адкрыцця згаданай музейнай установы. З гэтай нагоды музей падрыхтаваў багатую прапанову для наведвальнікаў.
Мерапрыемствы пачнуцца ўжо з 29 лютага і будуць працягвацца да 3 сакавіка, кажа дырэктар установы Януш Катоўскі(Janusz Kotowski):
- Напярэдадні, то бок 29 лютага, мы запланавалі вечар памяці, у тым ліку, святую імшу ў інтэнцыі «выклятых» жаўнераў, іх сем’яў і ўсіх абаронцаў Айчыны. Набажэнства адбудзецца ў фарным касцёле ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. У сваю чаргу раніцай 1 сакавіка пачынаем дакладам: «Дзейнасць безадкладных судоў Корпуса нацыянальнай бяспекі ў Мазовіі і на Падляшшы», які прадставіць Павел Вонс з Аддзелу гістарычных даследаванняў Інстытута нацыянальнай памяці ў Лодзі. А 12.00 на музейным панадворку запланаваная кароткая пераклічка з нагоды Нацыянальнага дня памяці «выклятых» жаўнераў, у якой прымуць удзел таксама астатнія абаронцы Айчыны, якія застаюцца сярод жывых. Хоць гэта пажылыя асобы, то яны ахвотна нас наведваюць.
Пасля заканчэння пераклічкі ў музейнай кіназале запланаваная сустрэча звязаная з выпускам Нацбанкам Польшчы чарговай манеты з выявай камандзіра 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай маёра Зыгмунта Шaндзеляржа «Лупашкі». Гэта чарговая манета з серыі пад назвай: «Выклятыя камуністамі непахісныя жаўнеры». Запланаваная лекцыя і цырымонія ўручэння запрошаным ветэранам згаданай памятнай манеты.
- Хутчэй за ўсё, можна будзе паглядзець усю калекцыю згаданых сярэбраных манетаў. Мы маем на гэтаг згоду Нацбанка і пастараемся зноў паказаць згаданыя манеты з адпаведнай інфармацыяй пра асобных герояў. Нагадваю, гэта вельмі прыгожая і даволі багатая калекцыя. Яна вельмі прывабная таксама для калекцыянераў. Мы хацелі б у гэты дзень, нагадаць пра нашых герояў таксама ў такой цікавай форме.
Адна з памятных манетаў з серыі: «Выклятыя камуністамі непахісныя жаўнеры»/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Каля 17.00 гадзіны запланаваны другі даклад пад загалоўкам: «Камандзір «Брыгады смерці» маёр Зыгмунт Шaндзелярж «Лупашка», з якім выступіць Міхал Астапюк з Аддзела гістарычных даследаванняў Інстытута нацыянальнай памяці ў Беластоку. Затым, таксама у музейнай кіназале, адбудзецца паказ дакументальнага фільма пад загалоўкам «Запора» рэжысёра Конрада Старчэўскага. Гэта запіс успамінаў падначаленых, сябраў і родных маёра Іераніма Дэкутоўскага «Запоры». Успаміны дапоўненыя шматлікімі фотаздымкамі, дакументамі і анімацыямі, якія паказваюць найважнейшыя акцыі атрада «запоршчыкаў».
Ва ўсіх мерапрыемствах можна будзе прыняць удзел бясплатна, нагадаў дырэктар установы Януш Катоўскі:
- У сваю чаргу 2 сакавіка, то бок у суботу, адбудуцца чарговыя, то бок ІІІ Спаборніцтвы па стральбе «За кубак дырэктара Музея «выклятых» жаўнераў». Варта дадаць, што спаборніцтвы адбываюцца ў нашым музейным ціры і яны традыцыйна карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Удзел у спаборніцтвах бясплатны. У іх могуць прыняць удзел асобы, якім больш за 12 гадоў. У сваю чаргу, а 16.30 запланаванае ўрачыстае ўручэннем Ганаровага знака «Крыж памяці выклятых жаўнераў 1944-1963» ветэранам барацьбы за незалежнасць і асобам, якія ангажуюцца ў працягванне памяці пра жаўнераў антыкамуністычнага падполля ў Польшчы. Гэтая частка арганізаваная разам з Таварыствам гістарычнай памяці «Memoria Restituta». У сваю чаргу, а 18.00 адбудзецца канцэрт Леха Макавецкага пад загалоўкам «Патрыятычныя балады». Уваход таксама бясплатны.
У сваю чаргу ў трэці дзень мерапрыемстваў з нагоды Нацыянальнага дня памяці «выклятых» жаўнераў адбудзецца XII Прабег памяці «Воўчым следам», анансаваў Януш Катоўскі:
- Мы вызначаем трасу вакол сядзібы музея. Адна траса – гэта 1 963 метры. Гэта сімвалічная даўжыня, паколькі гэта год смерці ў баі Юзэфа Франчака «Лялюся» – жаўнера, які найдаўжэй хаваўся ад камуністаў (ён быў забіты амаль праз 20 гадоў пасля заканчэння баявых дзеянняў – рэд.). Прабег традыцыйна карыстаецца вялікай папулярнасцю. Усе стартавыя пакеты ўжо размеркаваныя паміж удзельнікамі, а было іх 500. Падсумоўваючы, 3 сакавіка мы ўшануем нашых герояў актыўна займаючыся спортам. Адбудзецца таксама прабег на дыстанцыі 5 000 метраў – гэта для больш вопытны бягуноў. Дыстанцыю ў 1 963 метры можна будзе таксама пераадолець скандынаўскай хадой. Пераможцы традыцыйна атрымаюць цікавыя ўзнагароды.
Дырэктар музея Януш Катоўскі падкрэслівае, што ў бліжэйшыя выходныя кожны, незалежна ад узросту і зацікаўленняў, знойдзе для сябе нейкае цікавае мерапрыемства:
- Традыцыйна ў гэтым часе нас наведвае шмат чалавек. Гэта таксама дні адкрытых дзвярэй у музеі. Усе нашыя традыцыйныя прапановы даступныя для наведвальнікаў бясплатна. Можна да нас прыйсці і правесці разам, гэтыя важныя дні.
Музей «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ
Музей «выклятых» жаўнераў у Астралэнцы – гэта маладая музейная ўстанова, адкрытая ў 2022 годзе. Мерапрыемствы, рыхтаваны з нагоды Нацыянальнага дня «выклятых» жаўнераў таксама ўпісваюцца ў традыцыю гэтай установы, якая толькі што нараджаецца:
- У нашых мерапрыемствах напэўна ёсць элементы, якія ствараюць нашую традыцыю, але штогод мы стараемся таксама дадаць нешта новае, цікавае для нашых наведвальнікаў. Клопат пра гістарычную праўду – гэта асноўная праца. Шмат людзей не цікавіцца гісторыяй, таму і мы шукаем новыя формы камунікацыі. Мы стараемся дабрацца да самага асноўнага прывабным спосабам. Я перакананы, што гісторыю свайго народа павінен ведаць кожны.
- сказаў дырэктар Музея «выклятых» жаўнераў у горадзе Астралэнка Януш Катоўскі.
Анна Задрожна