Апошнім часам шмат чуваць пра людзей, якія ўсё радзей здаюцца нам бяскрыўднымі дзівакамі, якія прыкоўваць сябе да дрэў у нейкай глушы. Кліматычныя актывісты ўсё нахабней перашкаджаюць жыць «нармальным людзям» – перакрываюць дарогі, знішчаюць творы мастацтва. Такіх групаў усё больш – «Апошняе пакаленне», Just Stop Oil, Extinction Rebellion... Хто яны і чаго дабіваюцца – разбіраўся Forsal.
Яны перакрываюць вуліцы, зрываюць вясельныя цырымоніі, не даюць палітыкам працаваць. І нават – падымаюць руку на Брандэнбургскія вароты або славутыя творы мастацтва. Чаму? Паколькі свет застаецца глухім на іх крык. Набліжаецца кліматычная катастрофа, як мы ведаем са справаздачы Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі, апублікаванай у студзені 2024 года. Яна выразна паказвае, што мы вось-вось падсмажымся. Гэта, канешне, метафара, хутчэй, нам давядзецца сутыкнуцца з вялікай хваляй міграцыі, засухамі, паводкамі і іншымі стыхійнымі бедствамі, эпідэміямі і барацьбой за зямлю, прыдатную для жыцця, ды такія рэсурсы, як вада. Інакш кажучы, цяпер нас чакае нават не павольна, а даволі хутка нарастаючае пекла, якое, па сутнасці, ужо пачалося.
Вядома, мы не даведаліся пра ўсё гэта сёлета, навукоўцы і актывісты папярэджвалі пра гэта нашмат раней. Існаванне асоб, якія адмаўляюць кліматычныя змены, нічога не мяняе, хоць значна ўскладняе барацьбу з імі. Існаванне такіх «карысных ідыётаў», якія часта распаўсюджваюць дэзынфармацыю, гуляе на руку вялікім канцэрнам, якія атрымліваюць прыбытак, пры нагодзе выклікаючы забруджванне планеты. Гэта прадпрыемствы, якія займаюцца выкапнёвым палівам і мясной прамысловасцю, а таксама ўрады, якія, у лепшым выпадку, дазваляюць сабе цягнуць час і не прымаць важных рашэнняў, а ў горшым – актыўна падтрымліваюць гэтыя карпарацыі, часта атрымліваючы з гэтага асабістую выгаду.
нг