На мінулай Канферэнцый «Новай Беларусі» у Вільні моладзевая актывістка, дарадчыца Святланы Ціханоўскай Маргарыта Ворыхава была прызначана ў Аб’яднаным пераходным кабінеце прадстаўніцай па моладзевай палітыцы.
Беларуская служба Польскага радыё пацікавілася ў Маргарыты Ворыхавай, як пераадолець разрыў паміж моладдзю ў Беларусі ды моладдзю ў эміграцыі, якія механізмы рэальнай падтрымкі маладога пакалення мае беларуская апазіцыя, а таксама як спыніць ідэалагічны дрэйф маладых беларусаў у бок імперыялістычнай Расіі:
– У Беларусі таксама зараз, што б не гаварылі розныя палітыкі і палітыкесы, зараз ёсць актыўная моладзь, якая працуе для сябе. Таксама гэта моладзевыя арганізацыі, якія займаюцца сацыяльнымі праблемамі. І яны да гэтага часу актыўныя, праводзяць івэнты, мерапрыемствы для моладзі. Займаюцца вырашэннем праблем, з якімі затыкаюцца моладзь зараз.
І мая мэта ў тым, каб для гэтых людзей таксама пашырыць магчымасці і падтрымаць гэтыя арганізацыя, і ўзмацніць іх, каб яны працягвалі працаваць менавіта ў Беларусі. І ўсе канферэнцыі, івэнты, і трэнінгі, які мы праводзім, яны даступныя для моладзі з Беларусі, мы таксама падтрымліваем іх візава, дбаем пра бяспеку, каб у іх была магчымасць удзельнічаць у гэтых івэнтах, мерапрыемствах, а потым бяспечна вярнуцца ў Беларусь, і ўжо на месцы падтрымліваць сваю ініцыятыву. (...)
Гэта вядома добра, але паглядзім на лічбы. Палітолаг, якая спецыялізуюцца на так званай еўраазіяцкай інтэграцыі, Роза Турарбекава падлічыла, што вядомае ўсім «Россотрудничество» у 2023 годзе выдала 1 600 стыпендый на поўныя бакалаўрскія цыклы навучання для беларускіх студэнта ў расійскіх ВНУ. Еўрапейскі Звяз выдаў каля 400 стыпендый беларусам у розных краінах, але невядома, гэта тычыцца поўнага цыкла, ці толькі кароткатэрміновых праграм. Бачым, што Расія робіць усё магчымае, каб узмацніць ідэалагічны дрэйф беларускай моладзі ў яе бок. Што вы можаце зрабіць, каб нейкім чынам спыніць гэта, каб гэты дысбаланс велічэзны змяніўся на карысць еўраатлантычных каштоўнасцяў?
– Я яшчэ дадам, што ўвялі абавязковую адпрацоўку пасля навучання ў расійскіх ВНУ, што таксама выклікае вялікую занепакоенасць. Што мы можам робіць, дзеля таго, каб гэты эфект зменшаць, і дазваляць беларускай моладзі інтэгравацца ў еўрапейскі свет таксам.
Мы бачым праблему не ў адсутнасці рознага кшталту стыпендыяльных прыгарам, а ў зацікаўленасці. Беларускія студэнты не так актыўны падаюцца на гэтыя стыпендыі, але гэтыя праграмы ёсць. Мы зараз вывучаем пытанне, каб потым пашыраць веды пра такія магчымасці, дапамагаць падавацца на гэтыя праграмы, у тым ліку пісаць адпаведныя рэкамендацыі.
Магчыма, моладзь у Беларусі не ведае пра свае магчымасці па адукацыі ў ЕЗ, але не толькі, бо ўніверсітэты ў ЗША, а нават у Аўстраліі маюць магчымасці прымаць беларусаў, але, на жаль, ахвочых мала. Будзем гэта выпраўляць. (...)
Пра прыярытэтныя напрамкі парцы Маргарыты Ворыхавай на новай пасадзе ў Аб’яднаным пераходным кабінеце слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж