Беларуская Служба

Праваабаронца Юры Джыбладзэ: Давядзенне Лукашэнкі да суда - нацыянальны інтарэс заходніх краін

10.09.2024 16:37
Аўдыё
  • Праваабаронца Юры Джыбладзэ Давядзенне Лукашэнкі да суда - нацыянальны інтарэс заходніх краін
Юры ДжыбладзэDaria Krotova/Memoriał Polska

Праваабаронца Юры Джыбладзэ, член International Strategic Action Network for Security працуе над тым, каб Аляксандр Лукашэнка быў прыцягнуты да міжнароднай адказнасці. Чаму гэтага яшчэ не ўдалося зрабіць? Хто павінен выступіць ініцыятарам у гэтай справе? Ці ўсё ж ёсць шанец, каб Лукашэнка быў асуджаны ў Гаазе?

-Спосабаў зрабіць гэта ёсць некалькі, усе яны няпростыя. Міжнароднае права рэалізуецца дзяржавамі. Усё залежыць ад іх палітычнай волі. Масавы пераслед мірных жыхароў у такіх маштабах, якія з’яўляюцца часткай дзяржаўнай палітыкі, якія ўтрымліваюць грубыя парушэнні правоў чалавека адпавядае міжнароднаму акрэсленню злачынстваў супраць чалавецтва. Гэтыя злачынствы ўжо зафіксаваны на розных узроўнях, у тым ліку ў ААН. Каб міжнародны крымінальны суд пачаў следства, патрэбная заява якой-небудзь краіны члена Рымскага статута. І зноў жа гэта няпроста, бо Беларусь не з’яўляецца членам статута. З ініцыятывай павінны выступіць краіны, у якія ўцякла вялікая колькасць беларусаў.

2-3 гады мы размаўляем пра гэта з краінамі. Аднак, вялікая вайна, каласальныя злачынствы ва Украіне адсунулі на бок тое, што адбываецца з беларусамі.

Ёсць яшчэ адзін спосаб, на мой погляд, эфектыўны, але можа менш маштабны і заўважальны. Гэта прыцягненне да адказнасці канкрэтных выканаўцаў. Гэта робіцца ў нацыянальных судах краін, дзе знаходзяцца беларусы, якія пацярпелі ад рэпрэсій. У практыцы толькі ў Літве ёсць адзін вялікі кейс, у якім аб’яднаныя больш за 50 спраў. І тое апошні год справа не ідзе наперад.

Юры Джыбладзэ адзначае, што, нягледзячы на незацікаўленасць заходніх краін, праваабаронцы працягваюць прыкладаць усе намаганні. Самыя дзяржавы гэтага рабіць не будуць. На іх трэба ціснуць і прапаноўваць канкрэтныя рашэнні.

-Складана. Яны ўзважваюць, а навошта ім гэта трэба. Для кожнай дзяржавы гэта клопатная праца. Але краіны павінны прызнаць, што гэта ў іх нацыянальных інтарэсах. Што абарона права, абарона міжнароднага прававога парадку і ў канчатковым выніку міжнароднай бяспекі, якая знаходзіцца пад пагрозай з-за злачынстваў супраць чалавецтва ў Беларусі, гэта прамы інтарэс і прамая адказнасць гэтых дзяржаў.

Мы спадзяемся, што ў цяперашняга польскага ўрада будзе большы інтарэс да справы, чым у папярэдняга. Мы з ім размаўляем, здаецца, надзея ёсць, - кажа Юры Джыбладзэ.

Пра беларускіх палітвязняў гаворка ішла падчас сустрэчы, арганізаванай таварыствам “Мемарыял Польшча” ў Варшаве.

Поўная размова з праваабаронцам - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё