Беларуская Служба

Фермер павінен заплаціць кампенсацыю суседзям за пахі са свінарніка

20.09.2024 15:22
Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі, у гэтай сітуацыі «неабходныя дзеянні на дзяржаўным узроўні».
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/siekierski

Фермер з-пад Лодзі мусіць заплаціць некалькі дзясяткаў тысяч злотых за непрыемныя пахі, якія ідуць са свінарніка. Кампенсацыю атрымаюць суседзі, паведамляе next.gazeta.pl

Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі, у гэтай сітуацыі «неабходныя дзеянні на дзяржаўным узроўні».

30 тысяч злотых (7 тысяч еўра) за смурод са свінарніка

Пасля 13 гадоў судовых бітваў апеляцыйны суд у Лодзі прыняў рашэнне па гэтай справе і вынес прысуд некарысную для фермера. Свінавод павінен заплаціць суседзям 30 тысяч злотых (7 тысяч еўра) за смурод са свінарніка і пакрыць судовыя выдаткі.

Фермер вінаваты 

На думку суда, фермер звышмерна выкарыстоўваў сваю маёмасць, што негатыўна адбілася на суседзях. Ён вінаваты ў тым, што на месцы старога хлява пабудаваў свой сучасны свінарнік і займаецца свінагадоўляй. Аднак партал адзначыў, што аб'ект пабудаваны ў адпаведнасці з дазвольнай дакументацыяй і прайшоў тэхагляд.

Рэкамендацыі суда

Акрамя таго, суд выдаў яму шэраг рэкамендацый, якія тычацца ўмоў гаспадарання. Сюды ўваходзілі, сярод іншага: высадзіць 5-метровую паласу туй і біручыны вакол тэрыторыі і пазбягаць работ, якія выклікаюць непрыемныя пахі, па вечарах і ў выходныя дні.

Справу фермера пракаментаваў міністр сельскай гаспадаркі

Падчас прэс-канферэнцыі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі, скандальную справу фермера з Лодзі ўзняў кіраўнік міністэрства Чэслаў Секерскі. Міністр плануе наведаць гэтую ферму.

«Вёска — месца сельскагаспадарчай вытворчасці, а фермеры закліканы весці яе для нас, спажыўцоў. Неабходныя дзеянні на дзяржаўным узроўні і змены ў заканадаўстве, каб прадухіліць такія сітуацыі ў будучыні», пракаментаваў міністр Секерскі.

яс