Слёзы бабулі і яе ўспаміны аб «чорных варанках», якія ўначы забіралі «ворагаў народа», сталі апошняй кропляй у доўгіх роздумах і змусілі нашага суразмоўцу ў мінулым актывіста Беларускага задзіночання студэнтаў Сяржука Дубіну ўцякаць з Беларусі і наладжваць сваё жыццё ў Польшчы.
Цяпер аднак Сяржук не пакінуў свайго імпэту і працягвае навучанне ва Уроцлаве, а таксама займаецца гуртаваннем беларусаў у Ніжняй Сілезіі, у якасці актывіста і старшыні рады «Суполкі беларусаў Уроцлава» (Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności):
– У выніку маёй студэнцкай і грамадскай актыўнасці, пракуратура Беларусі даслала мне запрашэнне на размову ў якасці сведкі па невядомай справе. Гэты ліст яны даслалі на розныя адрасы, у тым ліку, да маёй бабулі і дзядулі. Калі я да іх прыехаў, яны плакалі, паказваючы мне гэты ліст.
Яны вельмі перажывалі за мяне і маю будучыню. Бабуля і дзед – сталыя людзі, памятаюць «чорныя варанкі», якія прыязджалі па «ворагаў народа» у савецкі час. Іх слёзы, адчуванне таго, што яны гэтага могуць проста не перажыць, канчаткова змусілі мяне прыняць рашэнне і з’язджаць з Беларусі. Гэта была апошняя кропля. На шчасце, Інтэрнэт дазваляе нам падтрымліваць сувязь нават на адлегласці. (...)
Пра асноўныя выклікі і магчымасці, а таксама дасягненні «Суполкі беларусаў Уроцлава» слухайце ў далучаным гукавым файле.
эж