Беларуская Служба

У Кракаве ствараюць «Фабрыку штучнага інтэлекту»

21.11.2024 18:49
Агулам на развіццё штучнага інтэлекту польскі ўрад плануе выдаткаваць 1 мільярд злоты (250 млн еўра).
Аўдыё
  • У Кракаве ствараюць «Фабрыку штучнага інтэлекту»; Польскія навукоўцы распрацавалі чыпсы з мясам карпа
-,   ,         Helios      CYFRONET.
Віцэ-прэм'ер, міністр лічбавых справаў, упаўнаважаны ўрада па кібербяспецы Кшыштаф Гаўкоўскі пры суперкамп'ютары «Helios» у цэнтры Акадэмічнага камп’ютарнага цэнтра CYFRONET.PAP/Łukasz Gągulski

У Кракаве ствараюць «Фабрыку штучнага інтэлекту». Гэта не будзе фабрыка ў традыцыйным разуменні гэтага слова, а навукова-даследчы цэнтр, галоўная задача якога - распрацоўка і тэставанне сістэм штучнага інтэлекту. Сэрцам фабрыкі павінен стаць новы суперкамп'ютар.

Стварэнне новага суперкамп'ютара будзе каштаваць больш за 100 мільёнаў злотых (каля 25 тысяч еўра) і ён павінен забяспечыць адны з самых вялікіх у свеце вылічальных магутнасцяў. Суперкамп'ютар будзе даступны польскім навукоўцам і прадпрымальнікам, кажа Марк Магрысь, намеснік дырэктара «Cyfronet AGH».

— Гаворка ідзе аб павелічэнні вылічальнай магутнасці ў некалькі разоў і, магчыма, нават яшчэ больш для вылічэнняў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Чакаецца вялізарны крок наперад у тэхналагічным развіцці.

Вылічальная магутнасць двух самых хуткіх польскіх суперкамп'ютараў «Helios» і «Atena», якія працуюць у Горна-металургічнай акадэміі імя Станіслава Сташыца (AGH), неўзабаве будзе недастатковай, каб канкурыраваць з усім светам, лічыць віцэ-прэм'ер і міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі.

— Можна зрабіць такое параўнанне - сёння мы едзем на хуткай машыне, а збіраемся ляцець на самалёце. Вось так будзе выглядаць памнажэнне вылічальнай магутнасці.

Новы суперкамп'ютар павінен з'явіцца ў Кракаве ў наступным годзе. Навукоўцы плануюць зрабіць яго вылічальную магутнасць даступнай для карыстальнікаў праз некалькі тыдняў.

Агулам на развіццё штучнага інтэлекту польскі ўрад плануе выдаткаваць 1 мільярд злоты (250 млн еўра). Праект курыруюць Міністэрства лічбавых спраў і Міністэрства нацыянальнай абароны. Кіраўнікі гэтых ведамстваў падпісалі ліст аб намерах стварыць Раду Фонду штучнага інтэлекту.

Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што штучны інтэлект трэба ствараць такім чынам, каб ён не шкодзіў людзям, а дапамагаў нам.

— Штучны інтэлект нам вельмі патрэбны для бяспекі і для эканомікі. Я хачу падкрэсліць, што мы ствараем бяспечны штучны інтэлект, бо гэты інструмент, няўмела або бескантрольна выкарыстаны ў эканоміцы, адукацыі і бяспецы, можа ствараць агромністую пагрозу.

Рада Фонду штучнага інтэлекту заклікана дапамагчы лепш каардынаваць інвестыцыі ў гэтую сферу. Мэта, у тым ліку, каб створаныя праекты не дубліраваліся, а наступныя рашэнні адпавядалі патрэбам эканомікі і арміі.

IAR/яс

Эфірны выпуск перадачы Навука і тэхніка ў далучаным файле