Беларуская Служба

Спрэчка за маёмасць паміж польскім мільярдэрам і яго дзецьмі вылілася ў СМІ

20.12.2024 10:26
Польскі мільярдэр Зыгмунт Соляж абвінаваціў дзяцей у махлярстве.
    (Zygmunt Solorz)
Польскі мільярдэр Зыгмунт Соляж (Zygmunt Solorz)screen: https://www.youtube.com/watch?v=ixPCh7iV2Mw

Польскі мільярдэр Зыгмунт Соляж (Zygmunt Solorz), заснавальнік платформы Cyfrowy Polsat, уладальнік многіх буйных бізнесаў раскрыў перадгісторыю канфлікту за спадчыну. Бізнесмен абвінаваціў дзяцей у махлярстве.

- Тое, што мае дзеці падалі мне бяскрыўдным і прымальным, на самай справе з'яўляецца вялікай зменай (запісаў у дакументах-рэд.), якая пазбавіла мяне маіх асноўных правоў, - сказаў Соляж у інтэрв'ю часопісу «Forbes». Бізнесмен адзначыў, што перадумаў наконт спадчыны сваіх актываў.

Дзеці Зыгмунта Соляжа адрэагавалі на яго інтэрв'ю. Яны не згодныя са словамі бацькі адносна пераемнасці і выступілі з заявай.

«Гэта няпраўда, што мы падманулі нашага айца, калі падпісвалі дакументы аб спадчыне», — напісалі Тобіас Соляж, Пётр Жак і Аляксандра Жак у заяве, якую цытуе партал «Onet».

Дзеці бізнесмена кажуць пра «абарону сям'і» і пра «трэціх асоб»: «Наша рэакцыя накіраваная на абарону сям'і і тычыцца трэціх асоб, якія істотна злоўжылі даверам нашага таты і якія, на нашу думку, даюць яму непраўдзівую інфармацыю. Крокі гэтых людзей выклікаюць заклапочанасць з нашага боку, бо мы баімся за стан здароўя нашага таты», — падкрэслілі дзеці мільярдэра. Іх далейшыя словы аб «рашучых дзеяннях» адрасаваныя перад усім цяперашняй, чацвёртай жонцы Соляжа — Юстыне Кулька.

Зыгмунт Соляж коратка растлумачыў сваё рашэнне: «Дзеці любой цаной спрабавалі паскорыць пераемнасць, уводзячы мяне ў зман адносна дакументаў, якія яны далі мне падпісаць у жніўні», — адказаў мільярдэр на пытанне, чаму ён вырашыў не перадаваць уладу над Cyfrowy Polsat сваім дзецям. — Дайшло да таго, што я перадам усе свае актывы фонду Polsat. Я страціў давер да маіх дзяцей. Мяне дасталі, — распавёў ён у інтэрв'ю часопісу «Forbes».

яс