Беларуская Служба

Эльблёнгская справа - незагойная рана, нанесеная гораду камуністычнай уладай(ФОТА)

30.12.2024 14:01
Хлуслівае абвінавачванне і палітычны працэс лічыцца самым цяжкім вопытам у пасляваеннай гісторыі Эльблёнга.
Аўдыё
  • Эльблёнгская справа - незагойная рана, нанесеная гораду камуністычнай уладай
 -   ,
У Археалагічна-гістарычным музей у Эльблёнгу, можна паглядзець адмысловую выставу прысвечаную Эльблёнгскай справеЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

75 гадоў таму на Механічным заводзе імя Караля Свярчэўскага ў Эльблёнгу – гэтак званым «Замэху» згарэла вытворчая зала № 20,  велізарныя страты для прадпрыемства. Пажар даў пачатак гэтак званай Эльблёнгскай справе, то бок шматгадоваму судоваму пераследу і рэпрэсіям у дачыненні да рээмігрантаў з Францыі, якіх сталінскія ўлады абвінавацілі сабатажы.

Пажар на «Замэху» ў Эльблёнгу ўспыхнуў у ноч з 16 на 17 ліпеня 1949 года, нагадвае журналістка, публіцыстка, аўтарка шматлікіх артыкулаў і кнігаў прысвечаных Эльблёнгскай справе («Пожар і шпіёны» і «Па абодва бакі барыкады») Гражына Васіньска(Grażyna Wośińska):

- Гарэла велізарная вытворчая зала - памерам футбольнага поля. Пажар быў бачны з кожнага месца горада. Не было жыхара Эльблёнга, які не ведаў бы пра гэты пажар. Варта нагадаць, што 1949 год – гэта часы сталінізму. Для камуністычных уладаў ворагамі былі ўсе, хто прыехаў з імперыялістычнай краіны, хто змагаўся ў Арміі Краёвай, займаў пасады ва ўладах даваеннай Польшчы. Камуністычныя прапаганда імкнулася абвінаваціць іх у кожнай паразе ўладаў. Вынікам інтэнсіўнай прапаганды быў факт, што многія асобы паверылі ў версію ўладаў пра сабатаж на Механічным заводзе. Спачатку абвінавачванне накіравалі на адрас жаўнераў Арміі Краёвай . Магчыма, на іх справа завяршыліся б, але ў міжчасе быў затрыманы сакратар французскага консульства ў Шчэціне  Андрэ Рабінё (André Robineau) і былі зробленыя высновы, што паколькі ён кантактаваў з прадстаўнікамі ў Гданьску, то больш выгадна будзе абвінаваціць у падпале залы «Замэху» польскіх рээмігрантаў з Францыі.  

Да Другой сусветнай вайны Эльблёнг быў поўнасцю нямецкім горадам. Гэта памянялася 1945-1947 гадах пасля выцяснення нямецкіх аўтахтонаў. У сваю чаргу працэс перазасялення пачаўся ў Эльблёнгу значна пазней, чым у іншых гарадах рэгіёну, у тым ліку Гданьска.

Калі канчаткова акцыя перазасялення стартавала, то спачатку ў Эльблёнг прыехалі жыхары сталічных прыгарадаў і рэпатрыянты з былых тэрыторый даваеннай Польшчы, а на канец таксама рээмігранты з Заходніх краінаў, у тым ліку Германіі і Францыі.

У Археалагічна-гістарычным музей у Эльблёнгу, можна паглядзець адмысловую выставу прысвечаную Эльблёнгскай справе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У Археалагічна-гістарычным музей у Эльблёнгу, можна паглядзець адмысловую выставу прысвечаную Эльблёнгскай справе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У 1948 годзе з Францыі ў Эльблёнг прыбылі амаль 350 палякаў. Сярод гэтак званых французаў была таксама сям’я фігуранта Эльблёнгскай справы Юзэфа Алейнічака(Józef Olejniczak):

- Я працаваў у Парыжы і прыехаў сюды па прафесійных справах ды застаўся. Я таксама ўгаварыў бацькоў, каб і яны сюды пераехалі - збольшага так гэта выглядала. Мне тады было 20 гадоў. Склалася так, што я канчаткова пасяліўся ў Эльблёнгу і працаваў на Механічным заводзе „Замэх”. І вось тут мяне сустрэла тое няшчасце, што ў мяне забралі шэсць гадоў жыцця.

Падманутыя дэзінфармацыяй і завабленыя камуністычнай прапагандай ды пустымі абяцаннямі, польскія рээмігранты з Францыі хутка расчараваліся ўмовамі ў Польшчы. У сваю чаргу ўладам не падабалася, што «французы» не пераносяць пакутаў пакорліва і моўчкі. Дарэчы, за сваю бунтарскую пазіцыю «французы» былі пакараныя хлуслівым абвінавачваннем у дыверсіі, то бок у падпале залы на Механічным заводзе «Замэх».

У Археалагічна-гістарычным музей у Эльблёнгу, можна паглядзець адмысловую выставу прысвечаную Эльблёнгскай справе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У Археалагічна-гістарычным музей у Эльблёнгу, можна паглядзець адмысловую выставу прысвечаную Эльблёнгскай справе. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Падчас даследаванняў было ўстаноўлена больш за 220 фігурантаў Эльблёнгскай справы. Гэта былі затрыманыя асобы, асобы часова ўтрымліваныя ў следчых ізалятарах. Некаторыя з іх не мелі ніякага дачынення да завода. 32 асобы былі асуджаныя, у тым ліку дзевяць у рамках галоўная працэсу, за якім сачылі камуністычныя СМІ. У яго рамках тры асобы былі прысуджаныя да найвышэйшай меры пакарання, а астатнія да шматлікіх гадоў турэмнага зняволення.

Больш на гэтую тэму слухайце ў далучаным файле.

Анна Задрожна

Чаму археолагі пяшчотна называюць сярэднявечныя туалеты «археалагічнымі скарбонкамі»? (ФОТА)

13.12.2024 17:45
Адказ на гэтае пытанне мы будзем шукаць у Археалагічна-гістарычным музеі ў Эльблёнгу.

Рэтраверсія — спрэчны метад рэканструкцыі, які выдатна спрацаваў у Эльблёнгу (ФОТА)

20.12.2024 18:01
Рэтраверсія — важны метад рэканструкцыі гарадоў, калі ёсць жаданне захаваць гістарычную спадчыну, адначасова не адракаючыся ад сучасных стандартаў жыцця.