Перад намі першая Алімпіяда па кіберспорце, то бок, па камп'ютарных гульнях. Прымаць кіберспартыўнае спаборніцтва будзе Саудаўская Аравія.
Старшыня Польскай асацыяцыі кіберспорту Лукаш Трыбуш (Łukasz Trybusz) паведаміў, што гульцы будуць спаборнічаць у васямнаццаці дысцыплінах:
— У 2025 годзе ўпершыню Міжнародны алімпійскі камітэт зладзіць спаборніцтвы ў Эр-Рыядзе. Ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах, таксама на ўсіх кантынентах адбудуцца нацыянальныя адборачныя туры, затым будуць праходзіць кантынентальныя адборы спартыўных кіберкаманд на сімулятарах, сярод іншага, па парусным і веласіпедным спорце, а таксама ў самых папулярных спартыўных спаборніцтвах, такіх як League of Legends.
Дакладная дата Алімпіяды па кіберспорце пакуль невядомая. Хутчэй за ўсё гульні будуць праводзіцца раз у два гады.
Рынак кіберспорту ў Польшчы дынамічна развіваецца і становіцца ўсё больш папулярным.
У лістападзе польская жаночая зборная па Counter-Strike 2, (з англ. — «Контрудар 2» ― шматкарыстальніцкая відэагульня ў жанры тактычнага шутара ад першай асобы) заваявала чэмпіянат свету.
IAR/яс