Беларуская Служба

У варшаўскім раёне «Прага-Поўнач» раскашуюць банды — 1990-я вярнуліся

09.01.2025 09:09
З пачатку вайны ва Украіне ў варшаўскім раёне «Прага-Поўнач» прыкметна вырасла колькасць злачынстваў. Як паведамляе Raportwarszawski.pl, сярод замежнікаў злачынствы часцей здзяйсняюць украінцы і грузіны.
  .
Варшаўскі раён «Прага».Беларуская рэдакцыя Польскага радыё/Radyjo.net

Расійскае ўварванне ва Украіну выклікала хвалю міграцыі, якая спачатку дасягнула Польшчы. На жаль, разам з сумленнымі людзьмі, якія ўцякалі ад вайны, у краіну трапілі і звычайныя злачынцы.

Сітуацыю адлюстроўвае статыстыка. У 2018 годзе ў раёне «Прага-Поўнач» было зафіксавана 3097 злачынстваў, а ў 2023 годзе гэтая лічба павялічыцца да 4013, у 2024 годзе іх было 3073, і дадзеныя паліцыі яскрава паказваюць, што замежнікі адыгралі ў гэтым значную ролю.

У 2018 годзе паліцыя налічыла 101 інцыдэнт у раёне «Прага-Поўнач», адказнымі за якія былі ўкраінцы, 37 з удзелам  грузінаў, 19 — расіян і 13 з удзелам беларусаў. Астатнія краіны адказныя за адзінкавыя выпадкі.

У 2023 годзе было ўжо 314 злачынстваў, учыненых украінцамі, 155 — грузінамі, 51 — беларусамі і 23 — расіянамі. Да гэтага можна дадаць 14 злачынстваў, учыненых грамадзянамі Малдовы, 5 — Азербайджана, 8 — Узбекістана і 12 — Арменіі.

У 2024 годзе да лістапада 259 злачынстваў учынілі ўкраінцы, 124 — грузіны, 26 — беларусы, 21 — расіяне, 10 — малдаване, 7 — азербайджанцы, 4 — узбекі і 3 — армяне.

Дарадца Кшыштаф Міхальскі патлумачыў, што на Празе жыве шмат людзей з-за ўсходняй мяжы Польшчы.

— Я лічу, што ўкраінская мова — гэта другая мова на вуліцах пасля польскай. Па маіх назіраннях, трое з 10 чалавек на вуліцах паходзяць з гэтых нацыянальных колаў. Я таксама бачу шмат грузінаў на Празе, тут створана шмат грузінскіх кавярняўай гастраноміі, і ствараецца ўсё больш такіх месцаў, — расказаў Міхальскі.

Міхальскі падкрэслівае, што афіцыйная статыстыка — гэта толькі частка рэчаіснасці. Ён сцвярджае, што арганізаваная злачыннасць мае месца ў гэтым сталічным раёне.

Кшыштаф Міхальскі распавёў пра гандаль кантрабанднымі цыгарэтамі, чым гадамі займаюцца выхадцы з Азербайджана, а наркотыкі прадаюць грамадзяне Грузіі.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў супрацьпраўныя дзеянні ўцягнутыя дзеці-бежанцы, якіх спачатку дарослыя ставяць назіраць за сіутацыяй, а пазней робяць іх гандлярамі наркотыкамі ў школах.

Жыхары «Прагі-Поўнач» стварылі петыцыю да ўладаў.

«Мы ператварыліся ў сацыяльнае гета, сотні наркаманаў і нарказлачынцаў цалкам захапілі наш раён. Кожны дзень мы баімся за здароўе і жыццё сябе і сваіх блізкіх. Нам страшна ад думкі, што тут можа здарыцца з нашымі дзецьмі», – гаворыцца ў звароце.

Каментуючы трывожную статыстыку «Прага-Поўнач», стараста раёна Павел Лісецкі нават заявіў, што  вяртаюцца 1990-я гады.

Паводле raportwarszawski.pl/вх