Выданне нагадвае, што Галоўная школа імя Мікалая Каперніка (створана ў сакавіку 2023 г.) уваходзіць у склад Акадэміі, яна ўключае пяць каледжаў: астраноміі і прыродазнаўства ў Торуні, медыцынскіх навук у Ольштыне, эканомікі і кіравання ў Варшаве, філасофіі і тэалогіі ў Кракаве і прававых навук у Любліне.
Школа не прапануе вышэйшай адукацыі, а толькі MBA і дактарантуру, хоць мае толькі часовы статус (да жніўня 2027 г.) акадэмічнага ўніверсітэта навуковай катэгорыі В+ — гэты статус ёй нададзены па-за стандартнай працэдурай. Дзякуючы гэтаму школа можа прысуджаць вучоныя ступені, нават калі сама яшчэ не праходзіла ацэнку якасці сваёй навуковай дзейнасці.
Галоўная школа імя Мікалая Каперніка ў кастрычніку мінулага года адкрыла дактарантуру па пяці дысцыплінах.
Рэйтынгавыя спісы, даступныя на вэб-сайце універсітэта, паказваюць, што 11 чалавек былі прынятыя на кірунак «астраномія», у тым ліку 2 кандыдаты ў рэзервовых спісах — усе яны грамадзяне Індыі (урэшце 9 з іх пачалі навучанне ў дактарантуры).
Падчас набору ў дактарантуру ў 2024/25 навучальным годзе па дысцыпліне «астраномія» падалі заяўкі 36 кандыдатаў, якія прадстаўлялі розныя краіны, у тым ліку Польшчу, Індыю, Паўднёвую Амерыку (Трынідад і Табага), Пакістан і Іран. Аспіранты з Індыі з'яўляюцца выпускнікамі Гамбургскага ўніверсітэта, Універсітэта Канберы, Індыйскага тэхналагічнага інстытута і Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.
Rzeczpospolita адзначыла, што «пасля візавага скандалу ў жніўні мінулага года Міністэрства замежных спраў зрабіла больш жорсткімі ўмовы выдачы студэнцкіх віз, якія ў апошнія гады былі пропускам не для навучання ў Польшчы, а для прыезду грамадзян трэціх краін у Еўропу». Рэдакцыя таксама нагадвае, што Акадэмія імя Капэрніка і Галоўная школа будуць ліквідаваныя — праект Міністэрства навукі на гэты конт быў унесены ў Сейм восенню.
вх