У хуткім часе можна будзе падаваць заявы на даплаты на замену старой печкі на экалагічную цеплакрыніцу, і на цеплавую мадэрнізацыю будынку. Мэта – барацьба са смогам.
Аднак новыя правілы выклікаюць абурэнне грамадзян і прадпрымальнікаў, піша Forsal.pl. Цяпер, каб атрымаць даплату, прэтэндэнт, у якога дома ёсць камін, мусіць назаўжды адлучыць камін ад коміна.
Знішчаць камін не трэба, але і выкарыстоўваць яго нельга. Вуснай або пісьмовай дэкларацыі ўладальніка дома недастаткова. Адключэнне каміна павінна быць засведчана пратаколам камінара – тлумачыць Forsal.pl.
Вытворцы камінаў пратэстуюць супраць гэтай рэвалюцыйнай змены, уведзенай Нацыянальным фондам аховы навакольнага асяроддзя. На іх думку, забарона на ўстаноўку і выкарыстанне каміна дома не адпавядае дырэктыве ЕС.
— Адсутнасць каміна ў будынку — дрэннае рашэнне ў часы энергетычнай нявызначанасці. Гэты элемент забяспечвае нашу энергетычную бяспеку, і кошт яго будаўніцтва або праверкі не адэкватны таму, чаму мы можам падвергнуць нашы сем'і, калі не стане электрычнасці або газу, - адзначае Войцех Пэрак (Wojciech Perek), эксперт кампаніі Drewno Pozytywna Energia.
З 2025 года ў Польшчы можна выкарыстоўваць каміны, якія адпавядаюць стандартам. Гаворка ідзе пра ўсталяванне адпаведных фільтраў, якія забяспечваюць адпаведнасць стандартам якасці паветра ЕС і прынятых мясцовымі ўладамі дадзенага рэгіёну Польшчы.
Тым, хто не ўсталёўвае фільтраў трэба ўлічваць штрафныя санкцыі. За парушэнне правілаў барацьбы са смогам пагражае ў Польшчы штраф да 1200 еўра (5 тыс. зл). І гэта не аднаразовая плата, бо інспектары муніцыпальнай варты могуць накласці штраф пры кожнай праверцы.
яс