Беларуская Служба

Праца беларускіх НДА пасля стрымання грантаў з ЗША. Кіраўнік Беларускага дома: «Трэба мець розныя крыніцы фінансавання»

03.02.2025 08:19
Алесь Зарэмбюк кажа, што Лукашэнка і яго прапаганда моцна працуюць, каб інфільтраваць гэтыя арганізацыі, каб падзяляць супольнасць.
Аўдыё
  • Праца беларускіх НДА за мяжой Беларусі.
  -
Ілюстрацыйны здымак - бчб сцягфота: БСПР/нг

Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа заявіла, што стрымлівае фінансаванне міжнародных грантаў на карысць роўнасці і прасоўвання дэмакратыі. Арганізацыі трэцяга сектару, якія карысталіся амерыканскімі фондамі, могуць трапіць у складаную сітуацыю, калі гэтая дапамога была адзінай або асноўнай крыніцай фінансавання. Праўда, федэральны суд у ЗША на нейкі час стрымаў мемарандум прэзідэнта Трампа, але далейшы лёс амерыканскіх грантаў невядомы.

А якімі крыніцамі фінансавання карыстаюцца беларускія арганізацыі ў Польшчы, ці рашэнне амерыканскага лідара з’яўляецца вялікай праблемай? Аб гэтым разважае кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

- Кожная новая ўлада пачынае сваю ўласную палітыку, тое ж самая пачаў Трамп. Мы працуем тут ужо з 2011 году. Беларускі дом - не грантавая арганізацыя. У нас ёсць дастаткова немалая частка бюджэту, якую мы атрымліваем з ахвяраванняў, штомесячных выплат ад грамадзян. Я толькі нагадаю, што в Польшчы, акрамя таго, што вы можаце 1,5 % свайго падатку перадаць той альбо іншай арганізацыі зарэгістраванай у Польшчы, таксама вы можаце на рахунак той альбо іншай арганізацыі таксама зрабіць пастаянныя перавод.

Тое, што многія беларускія СМІ, НДА страцілі гэтую падтрымку Злучаных Штатаў Амерыкі, я спадзяюся, што нейкім чынам гэтая падтрымка вернецца. Але заўжды, для таго, каб стабільна функцыянаваць, трэба мець крыніцы фінансавання з розных месцаў. 

Беларускія прапагандысты кажуць, што беларускія арганізацыі Трэцяга сектара за мяжой толькі цягнуць грошы, што яна неэфектыўная і непатрэбная. 

- Зразумела, што ўсе мы былі бы ў лукашэнкаўскіх турмах, калі б не іміграцыя. І Лукашэнка і яго прапаганда, яго службы вельмі моцна працуюць, каб інфільтраваць гэтыя арганізацыі, каб падзяляць нас, нашу супольнасць, каб казаць, што гэта – “грантасосы”. На самой справе беларуская дыяспара ва ўсім свеце, ад ЗША да Аўстраліі, ёсць зараз амаль в кожнай краіне. Гэта вельмі актыўная супольнасць, якая паўстала знізу, нізавыя ініцыятывы, і калі б беларуская грамадзянская супольнасць, СМІ існавалі толькі і выключна за кошт грантавай падтрымкі, гэтых арганізацый было б нашмат менш. Лукашэнкаўская прапаганда застаецца толькі прапагандай. Лукашэнка хоча, каб тут не было ніякай падтрымкі для палітвязняў, для іх сем'яў, і каб людзі, якія зараз пакутуюць у лукашэнкаўскіх турмах, не бачылі святла ці праменьчыка сонца напрыканцы тунэлю. 

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

нг