Беларуская Служба

Даследчыкі знайшлі мікрапластык у галаўным мозгу чалавека

10.02.2025 13:16
Навукоўцы таксама выявілі, што часціцы пластыка могуць уплываць на надвор'е і клімат. Ці нас чакае новым сусветны крызіс у галіне аховы здароўя і навакольнага асяроддзя?
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/SIVStockStudio

Мікрапластык стаў паўсюднай пагрозай - яго часціцы знаходзяцца не толькі ў вадзе, глебе і ежы, але таксама ў атмасферы і нават у целе чалавека, піша газета Fakt.

Даследаванні паказваюць, што мікрапластык назапашваецца ў тканках галаўнога мозгу, печані і нырак, і іх канцэнтрацыя павялічваецца з кожным годам.

Каманда даследчыкаў з Універсітэта Нью-Мексіка выявіла значна больш мікрапластыку ў печані і мозгу памерлых людзей, якіх даследавалі ў 2024 годзе, чым у такіх жа пробах 2016 года. Вынікі даследавання паказваюць, што па ўсім свеце ўсё больш і больш пластыка назапашваецца ў чалавечых тканках, што можа мець раней невядомыя наступствы для здароўя.

Навукоўцы асабліва занепакоеныя наяўнасцю мікрапластыку ў галаўным мозгу. Мэцью Кэмпэн, суаўтар даследавання, падкрэслівае, што «нагрузка на мозг да 30 разоў большая, чым на печань ці ныркі». Праведзеныя на сённяшні дзень даследаванні выявілі мікрапластык у лёгкіх, кішэчніку і плацэнце, у асноўным у часціцах памерам больш за пяць мікраметраў. Кэмпэн тлумачыць, што меншыя часціцы нанапластыку могуць быць яшчэ больш небяспечнымі, але іх прысутнасць раней было цяжка выявіць напісала газета Fakt.

яс