Беларуская Служба

Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі

19.03.2025 14:27
Так называецца адзін з новых курсаў, якія пачынае ў красавіку Вольны Беларускі Універсітэт.
Аўдыё
  • праф. Мікола Іваноў рыхтуе курс пра цікавыя факт беларускай гісторыі ў міжваенны перыяд ХХ-га ст.
:
Карыкатура: «Далоў ганебны рыжскі падзел! Ніхай жыве вольная непадзельная селянская Беларусь!»Невядомы - Владимир Орлов, Генадзь Саганович. Десять веков белорусской истории (862—1818): События. Даты, Иллюстрации. — Вильня: Наша Будучыня, 2001/ https://be.wikipedia.org/Public Domain

Аўтар курсу вядомы даследчык прафесар Уроцлаўскага ўніверсітэту Мікола Іваноў, з якім мы паразмаўлялі пра тое, якія цікавінкі адмысловец рыхтуе для слухачоў.

Вольны Беларускі Ўніверсітэт – гэта навучальная ініцыятыва для беларусаў замежжа. Установа запрашае цікавых выкладчыкаў для правядзення курсаў для беларусаў ды прапануе ім за мяжой магчымасці, каб паглыбіць веды, развіць крытычнае мысленне і атрымаць новыя магчымасці для прафесійнага росту.

Сёлета ВБУ падрыхтаваў цікавую прапанову з 4 курсаў, прысвечаных палітычным і эканамічным працэсам ва Усходняй Еўропе, Польшчы ды Беларусі. Адзін з курсаў называецца "Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам у ХХ стагоддзі". Весці яго будзе гісторык, прафесар Уроцлаўскага ўніверсітэту Мікола Іваноў, у якога мы запыталіся што цікавага ён падрыхтаваў для сваіх студэнтаў.

— Мой выбар звязаны з тым, што я шмат гадоў займаюся гісторыяй таталітарызму. Галоўным чынам, міжваенным перыядам, калі Беларусь была падзеленая паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, а беларусы сутыкаліся з пераследам. Мне хацелася б паказаць маім курсам тое, якім чынам у тыя складаныя часы ідэя незалежнасці ды нацыянальная свядомасць беларусаў усё ж такі захавалася, і дзе яна захавалася больш: ва Усходняй ці Заходняй Беларусі. Яшчэ мяне цікавіць такі факт, што шмат тых, хто абвяшчаў БНР і з’ехаць пазней на Захад, у 1920-ыя гады вярталіся ў Беларусь. Нельга сказаць, што яны былі наіўнымі людзьмі, але паверылі бальшавікам. Чаму? Як гэта магло стацца, што да гэтага прычынілася?

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч