Беларуская Служба

Сацыёлаг: Польскія палітыкі вядуць небяспечную гульню з антымігранцкімі настроямі

27.03.2025 15:01
Як польскае грамадства рэагуе на ​​раптоўную змену сваёй структуры і штораз большую колькасць мігрантаў ды ўцекачоў? Адказвае прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Агата Гурны. 
      ,        ,      1,5          .     ,   ,     350 . .
Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, якія як заначыла суразмоўца не адлюстроўваюць усёй карціны, цяпер у Польшчы пражывае каля 1,5 млн грамдазянаў Украіны і гэта найбольшая група іншаземцаў у Польшчы. Другое месца займаюць грамадзяне Беларусі, паводле розных падлікаў, іх колькасць можа дасягаць 350 тыс. чалавек.shutterstock/Varavin88

Літаральна на працягу некалькі гадоў Польшча перастала быць краінай міграцыі і стала краінай эміграцыі (або чыстай міграцыі). Гэтыя працэсы былі актывізаваныя хваляй уцекачоў найперш з Беларусі, а потым і з Украіны. Прафесарка  Агата Гурны (dr hab. Agata Górny) з Цэнтру даследаванняў міграцыі Варшаўскага ўніверсітэта звяртае ўвагу на імклівую хуткасць гэтых пацэсаў:

— Увогуле, Польшча стала краінай  міграцыі нета. Літаральна за некалькі гадоў Польшча перастала быць краінай іміграцыі і стала краінай эміграцыі. Гэты пералом канчаткова адбыўся прыблізна ў 2016 годзе.  Аднак незвычайна тое, што так сталася фактычна дзякуючы адной вялікай групе — грамадзян Украіны.

Колькасць іншаземцаў, якія прыязджаюць у Польшчу з розных краін, павялічваецца, але доля ўкраінскай групы вельмі вялікая і яна не змяншаецца. На другім месцы беларуская група, якая таксама павялічваецца. Яна фактычна займае другое месца з 2020 года, і мы не можам пра яе забываць. На дадзены момант дэталёвых даследаванняў беларускіх мігрантаў у Польшчы няма, але мы працуем над гэтым у Цэнтры даследаванняў міграцый Варшаўскага ўніверсітэту.

— Што гэта за від міграцыі? У асноўным жанчыны,  ці таксама ёсць значная частка мужчын у выпадку грамадзян Украіны?  Пералічыце, калі ласка, некалькі найбольш важных характарыстык структуры гэтага насельніцтва, якое прыбывае ў Польшчу.

— Калі казаць пра палавую структуру папуляцыі ўсіх мігрантаў, то яна даволі збалансаваная, то бок долі жанчын і мужчын прыблізна аднолькавыя. Але калі гаворка ідзе пра самую вялікую групу, групу ўкраінцаў, то на працягу многіх гадоў, жанчыны дамінавалі і яны ўдзельнічалі ў маятнікавай міграцыі, на працягу многіх гадоў і нават дзесяцігоддзяў украінскія жанчыны функцыянавалі ў Польшчы такім чынам.

Пазней, пасля 2014 года, павялічылася доля мужчын з Украіны, а пасля 2022 года зноў павялічылася доля жанчын. Гэта  даволі цікавая з'ява.  Праўда ў тым, што мы не ведаем, колькі ў Польшчы мужчын-украінцаў, гэта не ўлічваецца ніякай статыстыкай, таму на дадзены момант можна сказаць, што, вядома, жанчыны пераважаюць. Маятнікавая міграцыя была вельмі важная да поўнамаштабнай вайны і застаецца важнай, у асноўным сярод жанчын з Заходняй Украіны.

Што тычыцца беларускай групы, то, на мой погляд, хоць і няма такіх грунтоўных даследаванняў, як у выпадку з украінцамі, маятнікавая міграцыя на дадзены момант не такая вялікая. Сярод грамадзян Беларусі вельмі важны аспект міграцыі людзей польскага паходжання. Таму што беларусы — адна з самых вялікіх груп, якія атрымліваюць карты паляка. А гэта сталая міграцыя ў Польшчу.

— Прааналізуйце, калі ласка, асаблівасці занятасці мігрантаў. Калі казаць пра бежанак з Украіны, то, нягледзячы на ​​тое, што гэта вельмі спецыфічная сацыяльная група, маці з дзецьмі, узровень занятасці сярод гэтай групы сапраўды рэкордны. Я на памыляюся, сапраўды так?

— Так, узровень занятасці рэкордны, магчыма, параўнальны з эканамічнымі мігрантамі. Калі мы паглядзім на эканамічных мігрантаў з Украіны, то там доля вельмі высокая, каля 90% людзей працуюць. А калі мы паглядзім на бежанцаў, то тут доля крыху меншыя, але ўсё роўна выключна высокая  —  60-70% працаўладкаваных, дадзеныя залежаць ад таго, якая метадалогія даследаванняў выкарыстоўваецца. Назіраецца значна большая доля прафесійнай актыўнасці, чым, напрыклад, сярод украінцаў у Нямеччыне.

— У якіх галінах польская эканомікі працуюць грамадзяне Украіны?

— Гэта цікавае пытанне, таму што трэба падкрэсліць, есць вялікая розніца паміж людзьмі, якія былі ў Польшчы раней, і тымі, хто прыехаў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Што тычыцца эканамічных мігрантаў, то тут перад усім будаўнічая і пер апрацоўчая прамысловасць, а таксама складская гаспадаркі і агенцтвы па працаўладкаванні.  У выпадку апошніх,  людзі наймаюцца туды часова і могуць быць накіраваны ў розныя сектары на пэўны часу.

Таксам важным сектарам, які прымае работнікаў з Украіны, з'яўляецца рознічны гандаль. Напрыклад, буйныя супермаркеты, дзе масава працуюць замежнікі, іх найчасцей накіроўваюць туды агенцтва па працаўладкаванні. Я лічу цікавым і важным, што мігранты раней працавалі як кваліфікаваныя рабочыя.

Аднак, калі гаворка ідзе пра бежанцаў, у нас назіраецца цікавая палярызацыя. Яны працуюць у масе сваёй альбо ў высока кваліфікаваных прафесіях, гэта значыць спецыялістамі, кіраўнікамі, менеджарамі, або ў самых нізка кваліфікаваных прафесіях, выконваючы самую простую працу. І тыя, хто працуе ў высокакваліфікаваных прафесіях,  фактычна працуюць дыстанцыйна ва Украіне.

— Польшча моцна мяняецца, і гэта відаць нават з таго, што вы зараз сказалі, па статыстыцы адносна долі замежнікаў у насельніцтве Польшчы.  Як польскае грамадства рэагуе на такую ​​раптоўную змену?

— Напрыклад, грамадства  Вялікабрытаніі рэагавала падобна, калі прыехала туды шмат прыехала палякаў. Перш за ўсё, мы павінны адрозніваць варшаўскае грамадства ад астатняй Польшчы, таму што жыхары Варшавы і Мазоўша больш звыклыя да прысутнасці замежнікаў, чым жыхары іншых рэгіёнаў Польшчы — там гэта сапраўды вельмі інтэнсіўны працэс, напрыклад, замежнікаў увогуле не было, а раптам іх  стала шмат, няхай сабе і прадстаўнікоў адной групы. 

Увогуле, палякі, у параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі, да выбуху поўнамаштабнай вайны і да міграцыйнага крызісу былі даволі адкрытым грамадствам.  Аднак ёсць трывожныя прыкметы таго, што калі справа даходзіць да прысутнасці вялікай групы замежнікаў, украінцаў, гэтая пачынае выклікаць напружанне і непрыязнае стаўленне да так званага чужога.  На жаль, гэта стаўленне сустракаецца ў розных  аспектах. 

І гэта цалкам зразумела, бо калі шмат людзей прыязджае звонку, узнікае страх, што для мясцовых не хопіць магчымасцяў сістэмы аховы здароўя, месцаў у школе і г. д.  Але вельмі кепска, што польскія палітыкі ўсё часцей падаграюць гэтыя настроі ў перадвыбарчых мэтах. Ім  не варта гуляцца з гэтым, бо пакуль настроі нерадыкальныя.  Але недзе ёсць такая незадаволенасць, яна тлее, ёсць патэнцыйны пажар, а палітыкі замест таго, каб тушыць, намагаюцца распаліць яго, і гэта нядобра.

Я вельмі баюся сацыяльных сетак. Гэта непрадказальны актор.  Там вельмі лёгка прапагандаваць варожасць, ёсць патэнцыял для канфліктаў. Але калі ўдасца кіраваць гэтым працэсам, то мне здаецца, што на  ўзроўні нізавых адносінаў паміж людзьмі,  калі настроі не падаграваць штучна, то ўсё з часам залагодзіцца.

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, якія як заначыла суразмоўца не адлюстроўваюць усёй карціны, цяпер у Польшчы пражывае каля 1,5 млн грамдазянаў Украіны і гэта найбольшая група іншаземцаў у Польшчы. Другое месца займаюць грамадзяне Беларусі, паводле розных падлікаў, іх колькасць можа дасягаць 350 тыс. чалавек.

Эдуард Жолуд

Слухайце аўдыё!