Ці можна пазбегчы марксісцкіх падыходаў і разглядаць беларускую вёску як нешта вартаснае і важнае?
Гродзенскі гісторык Сяргей Токць лічыць, што сёння даследаванне гісторыі беларускіх сялян, асабліва іх гаспадарчай гісторыі, крыху занядбанае і хацелася б, каб на гэтую тэму звярталася большую ўвагу.
«Трэба перагледзець і паддаць рэвізіі многія ідэі, якія былі сфармуляваныя ў савецкі час. У тым ліку і тую, пра ўплыў паншчыны на гаспадарчую сітуацыю селяніна. Ці была паншчына прычынай ягонай беднасці», – на гэтае менавіта пытанне ў сваіх апошніх даследаваннях стараецца адказаць Сяргей Токць.
Размову з гісторыка слухайце ў далучаным гукавым файле.
Я. Іванюк