Частка пляжаў на польскім Балтыйскім моры зачыненая для купання па прычыне цвіценне сіне-зялёных водарасцяў, якія могуць выклікаць нават сур’ёзныя захворванні. Памер гэтай з'явы ў водах Балтыйскага мора з году ў год большы.
Паморскі санітарны інспектар Томаш Аўгыстыняк падкрэслівае, што купанне ў вадзе з сіне-зялёнымі водарасцямі можа выклікаць сурʼёзныя наступствы для здароўя чалавека.
- Сіне-зялёныя водарасці – гэта цыянабактэрыі, якія ўтрымліваюць таксіны. Іх высокая шчыльнасць можа выклікаць высокую канцэнтрацыю таксінаў у плыткай вадзе, у якой, напрыклад, купаюцца дзеці. Трэба разумець, што можа выступіць шэраг наступстваў, між іншым, раздражненне скуры, чырваната. Розныя рэакцыі, падобныя да алергічных. У выпадку, калі мы вып’ем такую ваду, то можна мець праблемы з кішэчнікам, а нават праблемы з працай унутраных органаў, а ў некаторых выпадках з іх пашкоджаннем.
Інспектар Томаш Аўгустыняк дадаў, што сітуацыя на пляжах хутка мяняецца. Рэгулярна вядзецца аналіз вады, каб высветліць, ці пагрозы, выкліканыя цвіценнем сіне-зялёных водарасцяў, надалей утрымліваюцца.
- Гледзячы на надвор’е, усё сведчыць аб тым, што гэта не будзе доўгатэрміновая з’ява. Усё ж з увагі на плыні ў Балтыйскім моры, можа быць так, што мы адкрыем некаторыя з пляжаў, а іншыя па гэтай жа самай прычыне будуць зачыненыя. Сіне-зялёныя водарасці, якія цяпер цвітуць, таксама могуць перамяшчацца.
Цыянабактэрыі паяўляюцца ня толькі ў моры. Некаторыя з водарасцяў цвітуць у прэснай вадзе, салёнай і марской. Але паўсюль яны зʼяўляюцца крыніцай таксінаў. Вада мяняе колер і можа непрыемна пахнуць. Такой вадой нельга паіць хатнюю жывёлу і паліваць кветкі.
Да масавага цвіцення сіне-зялёных водарасцяў у пэўным сэнсе прычыняецца чалавек. Ім спрыяюць, між іншым, угнаенні з сельскагаспадарчых палёў, якія трапляюць у грунтовыя воды, а таксама пацяпленне клімату – кажуць эксперты.
Доктар навук Агата Блашчык з Інстытуту акіянаграфіі з Гданьскага ўніверсітэту ў размове з PAP адзначыла, што сіне-зялёныя водарасці імгненна размнажаюцца ў вадзе, калі яна дасягае высокай тэмпературы – каля 18-20 градусаў, і калі ў вадзе ёсць шмат злучэнняў фосфару і азоту, якія паступаюць з палёў у Балтыйскае мора па рэках.
- Такім чынам віна за іх масавае цвіценне ляжыць на чалавеку, які прычыняецца да кліматычных змен і забруджванне прыроду хімікаліямі.
ав