Краіны на поўначы Еўропы дагэтуль вызначалі мінімальную тэмпературу, якую працадаўца павінен забяспечыць на прадпрыемстве, а цяпер прыйдзецца вызначаць максімальную.
Паводле даследаванняў, прадуктыўнасць работніка паніжаецца нават на 20%, калі тэмпература на заводзе перавышае 25 градусаў. Да 1 ліпеня ў Польшчы ў Дзяржаўную інспекцыю працы паступіла 391 скарга на ўмовы працы ў высокіх тэмпературах.
Гжэгаж Навацкі (Grzegorz Nowacki), галоўны рэдактар выдання Puls Biznesu, падкрэслівае, што такая сітуацыя пануе асабліва ў цэхах, у будаўнічым сектары, сельскай гаспадарцы – у гэтых галінах спёка вельмі надакучвае работнікам.
- Гэта праблема, якую трэба вырашыць, існуюць вызначаныя нормы і фірмы павінны іх выконваць, тым больш на сённяшнім рынку працы, калі назіраецца недахоп працаўнікоў. Цяжка ўявіць, што прадпрыемства, якое не будзе клапаціцца пра камфортныя ўмовы працы, будзе мець работнікаў.
яс