Беларуская Служба

П. Усаў: перанос парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусь з’яўляецца нясвоечасовай падзеяй

25.09.2019 16:00
Беларускія дзеячы культуры папрасілі Літву пахаваць Каліноўскага ў Беларусі.  
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Паводле палітолага Паўла Усава, перанос парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусь з’яўляецца нясвоечасовай падзеяй.

- На маю думку, такое перапахаванне павінна было б пераўтварыцца ў вельмі значную падзею для грамадства і для дзяржавы. Фактычна, яно павінна было б стаць падзеяй стагоддзя. Яно павінна было ўзарваць свядомасць беларусаў і паказаць, што яны, як нацыя, з’яўляюцца гістарычнай, гераічнай нацыяй. Гэтая падзея не павінна была б быць толькі кулуарнай. Мы ведаем, што ўлады не пагодзяцца на тое, каб стварыць усеагульную нацыянальную ўрачыстасць, пранесці парэшткі праз Менск, як сімвал змагання за незалежнасць. Калі б улады ўключыліся ў гэты працэс, то гэта было пахаванне па-мураўёўску, то бок лакальная ўрачыстасць. Калі гэта не стане паказчыкам народнай кансалідацыі, яно не будзе мець значэння. Будзе сорамна перад продкамі і нашчадкамі, сорам для нацыі.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка