Папа Францішак прызнаўся, што яго «спакушаюць» і «заганяюць у кут», і толькі малітва Божага народу можа яго вызваліць. Гэтыя словы друкуе каталіцкае выданне «Civilta Cattolica» ў апошнім нумары. Гэта выказванне папы пасля сустрэчы з езуітамі ў Мазамбіку.
Уплывовы езуіцкі твухтыднёвік, звязаны з Ватыканам, апублікаваў поўны запіс размовы, якая адбылася на пачатку верасня ў Мапуту, падчас пілігрымкі папы па Афрыцы.
«Важна, каб людзі маліліся за Папу рымскага і яго інтэнцыі. Папу спакушаюць, яго заганяюць у кут. Толькі малітва людзей яго вызваліць», – казаў папа.
Пасля ён дадаў: «Калі Касцёл моліцца за папу, то гэта ласка. Я сапраўды стала адчуваю неабходнасць прасіць аб міласціне малітвы». Францішак таксама заўважыў, што «няма ніякіх чараў» у тым, што некага выбіраюць папам. «Канклаў не дзейнічае пры дапамозе магіі», – запэўніў Францішак. Ён сказаў: «Выбар на папу не навярнуў мяне за адну хвіліну так, што я стаў меншым грэшнікам, чым раней. Я быў і застануся грэшнікам. Таму я спавядаюся кожныя два тыдні», – дадаў пантыфік.
ав