Беларуская Служба

Прамяністы голас і чароўная ўсмешка – такім запомняць Карэла Гота

03.10.2019 12:47
Карэл Гот вырушыў у свой музычны шлях, спяваючы ў маленькай пражcкай кавярні на беразе Влтавы.
Карл Гот PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Ва ўзросце 80 гадоў памёр Карэл Гот, славуты чэшскі артыст, якога багомілі мільёны дзяўчат ня толькі ў краінах сацыялістычнага лагеру, але і ў Заходняй Еўропе, піша Rzeczpospolita.

У Польшчы Карэл Гот звярнуў на сябе ў вагу ў 1964 годзе на фестывалі папулярнай музыкі ў Сопаце. Тады Готу было 25 гадоў і ён толькі распачынаў музычную кар’еру, кінуўшы працу электрыкам на заводзе Skoda.

Карэл Гот вырушыў у свой музычны шлях, спяваючы ў маленькай пражcкай кавярні на беразе Влтавы, пазней ён стварыў уласны тэатр. Аднак, яго стыхіяй была вялікая эстрада, дзе Гот мог ствараць сапраўднае шоу, зачароўваць жанчын сваёй непаўторнай усмешкай, палоніць слухачоў сваім голасам.

Свет ацаніў здольнасці Карэла Гота. У 1967 годзе малады чэхаславацкі выканаўца выдаў першую кружэлку ў Заходняй Нямеччыне і выправіўся на гадавы кантракт у Лас-Вегас. Лас-Вегас стаў для Карла Гота пачаткам сапраўднай міжнароднай кар’еры.

Пасля яго смерці, у паведамленнях міжнародных агенцтваў з’явіліся розныя лічбы, выданых кружэлак. Лічбы вагаюцца ад 100 да 300 мільёнаў кружэлак. Апошняя бліжэй да ісціны, бо варта ўлічыць, што песні Карэла Гота рэгулярна траплялі ў так званыя «мяшаныя альбомы». Толькі ў Чэхаславакіі тамтэйшая фірма грамзапісу Supraphon прадала больш за 15 млн кружэлак Гота, за што музыка быў уганараваны «Брыльянтавай плытай».

З часам слава Карэла Гота не пажоўкла, музыка выдатна адаптаваўся да патрэбаў новага часу. На яго канцэртах заўжды былі перапоўненыя залі. У 2015 годзе ў артыста выявілі анкалогію, аднак здавалася, што ён перамог хваробу. Сёлета, у ліпені Карэл Гот адсвяткаваў свае 80 народзіны, але хвароба вярнулася, каб тым разам паканаць яго. Пра славутага чэшскага спявака пісала Rzeczpopsolita.

эж