Пачаткам сур’ёзных зменаў у сацыялістычных краінах у 1956 годзе стаўся даклад Міхаіла Хрушчова на ХХ з’ездзе КПСС з крытыкай культу Сталіна. З кіроўных пасадаў адсоўваліся сталіністы. У сакавіку нечакана і таямніча памёр Першы сакратар ПАРП Балеслаў Берут, якраз падчас візіту ў Маскве.
Масква, не гледзячы на пратэсты Варшавы, вырашыла накіраваць на пленум дэлегацыю з Хрушчовым на чале.
Савецкія ўлады даведаліся аб надыходзячым пленуме толькі з запіскі амбасадара, які адкрэсліў магчымасць дыстансавання Польшчы ад СССР.
У выніку адлігі ў Польшчы адбылося шэраг змен у палітычным, грамадскім і культурным жыцці каіны.
- Сталінаград вярнуўся да ранейшай назвы Катавіцы.
- Імя Сталіна было выдаленае з афіцыйнай назвы Палаца культуры і навукі ў Варшаве
- У 1957 г. у Варшаве быў пабудаваны першы ў камуністычнай Польшчы помнік у гонар Арміі краёвай (АК) і Варшаўскага паўстання. Толькі некалькі гадоў раней АК камуністычныя ўлады асудзілі, назвалі ворагам народа, а ўсе згадкі пра Варшаўскае паўстанне падвяргаліся цэнзуры.
- Былі дазволены да публікацыі першыя кнігі пра Варшаўскае паўстанне
- Кардынала Стэфана Вышынскага вызвалілі з турмы, і была адноўлена дамова паміж дзяржавай і каталіцкім касцёлам
- Прайшлі суды над злачынцамі Службаў бяспекі
- Былі ліквідаваныя крамы для партыйных эліт, г.зв. крамы за жоўтымі шторамі.
- Была знята забарона на валоданне плацінай, золатам і замежнай валютай
- Было абвешчана аб спыненні глушэння заходніх радыёперадач на польскай мове
- Польская асацыяцыя скаўтаў была адноўлена
- Многія выкладчыкі, знятыя за сталінскія гады, вярнуліся ва ўніверсітэты
- Адменена планы калектывізацыі сельскай гаспадаркі
- У кіраванні краінай адбыўся частковы адступ ад сталінскіх метадаў
- Рэабілітавана каля 1500 палітвязняў
- Каля 29 000 палякаў з СССР вярнуліся ў Польшчу
- Прайшлі кадравыя змены ў арміі (выдалена 32 савецкія афіцэры пазбавіліся)
- Адмяніліся абавязковыя прынцыпы сацыялістычнага рэалізму ў жывапісе і музыцы
- Кінематаграфія дазволіла ствараць творы, пазбаўленыя камуністычнай прапаганды
- Былі адноўлены ў школах урокі рэлігіі
Слухайце аўдыё