Беларуская Служба

Запрашаем на Снежнік - гара ў польскіх Усходніх Судэтах (ФОТА)

25.10.2019 15:17
Снежнік стаў вядомым дзякуючы намаганням прускай прынцэсы Мар’янны Араньскай, якая загадала пабудаваць на ім турбазу.
Аўдыё
  • Снежнік стаў вядомым дзякуючы намаганням прускай прынцэсы Мар’янны Араньскай, якая загадала пабудаваць на ім турбазу.
СнежнікPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Снежнік (Śnieżnik) (1425 м н.э.) - самая высокая гара ў польскіх Усходніх Судэтах. Дзякуючы значнай розніцы вышыні, Снежнік перавышае навакольныя вяршыні. Вышыня і размяшчэнне Снежніка ўплывае на тое, што з’яўляецца ён ідэальнай назіральную пляцоўкай, з якой можна палюбавацца цудоўным краявідам.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

З вяршыні гары можна пабачыць, сярод іншага, на поўначы: Карканошы (Karkonosze), Гару-Сленжу (Górę Ślęża), Возера Адтмухоўскае (Jezioro Otmuchowskie) і Ныскае (Jezioro Nyskie), а крыху бліжэй Чорную Гару (Czarna Góra) і Іглічную (Góra Igliczna). На захадзе бачны Зяленец (Zieleniec), Быстрыцкія(Bystrzyckie Góry) і Арліцкія горы (Orlickie Góry). На поўдні Малы Снежнік (Mały Śnieżnik), а на ўсходзе: Строне Слёнске (Stronie Śląskie).


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ



Снежнік - пабудаваны ў частцы з гнейсаў - метамарфічнага паходжання пароды, а ў частцы з вапнякоў. Дадатковым геалагічным козырам вяршыні з'яўляюцца тарфянікі на некаторых ейных схілах.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На Снежніку знаходзяцца вытокі шматлікіх горных рэкаў, у тым ліку Чорнай (Czarna), Вільчкі (Wilczki), Клесніцы (Kaleśnica) ці Камяніцы (Kamienica). На чэшскім баку Снежніка знаходзіцца выток адной з найбуйнейшых чэшскіх рэк – Маравы (Morawa).


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У масіве Снежніка размяшчаюцца таксама важныя ў геалагічным плане аб’екты, у тым ліку, Мядзвежая пячора ў Клетне ці Радахоўская пячора (Jaskinia Radochowska). Апрача таго, на адным са схілаў Снежніка, непадалёк курортнага гарадка Мендзыгужэ (Międzygórze), знаходзіцца адзін з найбуйнейшых вадаспадаў у Судэтах - вадаспад Вільчкі (Wilczki). Вышыня вадаспаду складае 22 метры.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Фарміраванне горных парод масіва, якое адбылося ў мезазоі, а таксама пазнейшыя тэктанічныя рухі прычыніліся да ўзнікнення даліны Нысы Клодскай. Ледніковы перыяд паўплываў таксама на трансфармацыю карставых формаў. У выніку масіў Снежніка стаў вельмі цікавым і папулярным сярод турыстаў месцам.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На Снежніку расце мноства ахоўнай расліннасці. Для абароны тамтэйшай флоры і фаўны ў 1938 годзе быў створаны прыродны запаведнік. Цяпер ён ахоплівае вяршыню гары, то бок тэрыторыю распаложаную вышэй 1 150 метраў над узроўнем мора, а яго плошча складае 192 гектары.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Снежнік быў вядомы турыстам ужо ў канцы XVIII стагоддзя, хоць першыя спробы яго добраўпарадкавання людзмі датуюцца XVII стагоддзем. Сапраўдны росквіт турызму ў гэтым рэгіёне пачаўся ў 1838 годзе, калі ваколіца стала ўласнасцю прускай прынцэсы Марыяны Араньскай (Marianna Orańska). Тады Снежнік стаў модным месцам для пешаходных выправаў.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 1871 годзе па загадзе прынцэсы на Снежніку была пабудаваная турыстычная база, якая існуе па сённяшні дзень. Ейная назва Швейцарка (Schweizerei) узялася як з архітэктурнага стылю, у якім яна была пабудаваная, так і ад швейцарскага адміністратара аб’екту. Прынцэса Араньская асабіста прыбыла на адкрыццё турбазы. У будынку было 11 пакояў, 50 ложкаў і вялікая сталовая. У 1880 годзе побач з базай была адкрыта метэаралагічная станцыя. Пасля смерці прынцэсы рэгіён перайшоў ва ўласнасць Гогенцолераў.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Пасля вайны турыстычную базу пераняла польская турфірма „Орбіс”, а затым у 1947 годзе Польскае турыстычнае таварыства. З 1982 году аб’ект пачалі арэндаваць прыватныя асобы, у тым ліку сям’я Фастнахтаў.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Снежнік быў настолькі папулярны сярод турыстаў, што ў 1895-1899 гадах, па ініцыятыве Клодскага горнага таварыства, на яго вяршыні была пабудавана мураваная вежа. Магутная канструкцыя, якая спасылалася на модны тады рамантычны стыль, мела 6 паверхаў і вышыню 33,5 метра. Яна была названа ў гонар імператара Вільгельма І. Пазней побач была пабудаваная невялікая карчма.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На Снежніку дзейнічала яшчэ адна турбаза прынца Ліхтэнштэйна. Яна была адкрыта ў 1912 годзе. Будынак быў драўляны, з падвалам. Прыблізна ў 1930 годзе ён быў рашуча пашыраны.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Пасля Першай сусветнай вайны база апынулася ў межах Чэхаславакіі, але гаспадарамі надалей былі немцы. У 1936 годзе ў выніку ўзмацнення жорсткасці памежных правілаў, турыстычны рух на Снежніку зменшыўся. У той жа час нямецкія ўдальнікі былі пераселеныя. У 1938 годзе база зноў вярнулася ва ўласнасць Германіі.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Пасля Другой сусветнай вайны аб’ект апынуўся ў межах Чэхаславакіі. На жаль, чарговыя адміністратары не клапаціліся пра аб’ект, які паступова нішчэў і ў 1971 годзе быў канчаткова знесены. Па сённяшні дзень захаваўся толькі склеп базы і скульптура слана з 1932 года, якая для чэхаў стала сімвалам Снежніка.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 1973 годзе была разбураная занядбаная аглядная вежа. Ейныя руіны па сённяшні дзень застаюцца на вяршыні Снежніка.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 1981 годзе быў створаны Ландшафтны парк Снежнік, які ахоплівае масіў Снежніка, Бельскія горы (Góry Bielskie) і Залатыя горы (Złote Góry).


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Снежнік застаецца адной з самых папулярных сярод турыстаў вяршыняў на Клодскай зямлі. Ён належыць да гэтак званай Кароны польскіх гор.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Дабрацца на вяршыню гары можна толькі пешшу. У падножжа масіву ёсць некалькі месцаў, якія дазваляюць свабодна прыпаркаваць аўтамабіль. Далей шлях трэба пераадолець пешшу.


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ



Найбольш папулярныя маршруты на Снежнік пачынаюцца ў Мендзыгужу(Międzygórze), на перавале Пухачоўка (Puchaczówka), у Клетне (Kletno) або ў Камяніцы (Kamienica).


Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Снежнік. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ



Анна Задрожна


Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу