Беларуская Служба

Дабрачынная акцыя «Крылы» шукае ахвярадаўцаў

03.11.2019 08:07
У рамках акцыі каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас» падтрымліваю здольную моладзь з бедных сем'яў.
Аўдыё
За партай у ліцэіфота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Штогод расце колькасць жадаючых быць удзельнікамі ў праграме «Крылы», якую праводзіць дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас». Патрэбныя ахвяравальнікі, дзякуючы якім аказваецца падтрымка здольнай моладзі ў цяжкой матэрыяльнай сітуацыі.

Каардынатар праекту «Крылы» Рэната Прушкоўска расказала Польскаму радыё, што сродкі на праграму не прападаюць дарэмна:

- Мы аплачваем дадатковыя заняткі для дзяцей. Арганізуем дзецям вакацыйны адпачынак, лагеры. Мы можам фінансаваць спартыўныя заняткі, пакупку спартыўнай вопраткі, патрэбнай для трэніровак.

Праблемай маладых людзей, якія паходзяць з няпоўных сем’яў, якія змагаюцца з матэрыяльнымі цяжкасцямі, ці дзяцей з дзіцячых дамоў з’яўляецца не толькі адсутнасць грошай, але таксама матывацыі да навукі, працы над сабою і творчых пошукаў. Рэната Прушкоўска дадае, што важна паказваць ім перспектывы развіцця:

- Нашыя дзеці вельмі часта паходзяць з сем’яў, дзе не гавораць пра матывацыю і пра далейшую вучобу. Таму мы хочам паказаць гэтым дзецям, што вывучаючы замежныя мовы, можна навучыцца нечаму новаму, працаваць у іншых месцах ці, напрыклад, паехаць атрымліваць вышэйшую адукацыю ў іншы горад.

Праграма «Крылы» дапамагае дзецям і моладзі, якая адрозніваецца асаблівымі дасягненнямі, якая хоча развіваць свае таленты – гаворыць Рэната Прушкоўска:

- У нас ёсць стыпендыят, які ходзіць у будаўнічы тэхнікум. Хлопец дасягае вельмі добрых вынікаў у розных будаўнічых конкурсах і хоча працягваць навучанне ў політэхнічным ВНУ. Гэта цудоўна, што ва ўзросце 17 гадоў нехта мае такое хобі. Ёсць шмат музыкальна здольнай моладзі, якая ўжо выступае ў філармоніі. Нашае дзіця з Сядлецкай дыяцэзіі перамагло ў пластычным конкурсе ў Токіа.

Праграма распачалася разам з новым школьным годам. Аднак, да яе можна далучыцца ў любым моманце. Школы, бацькі і апекуны могуць дасылаць дадзеныя вучняў, якія хочуць паўдзельнічаць у праграме.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры