Чалавецтва ўжо даўно не мела такой сітуацыі, калі адначасова масавыя пратэсты праходзілі ў такой вялікай колькасці краінаў, піша Dziennik Gazeta Prawna. Магчыма нешта падобнае адбывалася ў 2007-08 гадах нахвалі, выкліканай міжнародным фінансавым крызісам. Сёння спіс краінаў ахопленых шматлюднымі пратэстамі таксама ўражвае: Алжыр, Балівія, Чылі, Эквадор, Эфіопія, Францыя, Гвінея, Гаіці, Гандурас, Ганконг, Ірак, Казахстан, Каталонія, Ліван, Пакістан, Паўднёвы Судан, Венесуэла і Вялікабрытанія.
Насоўваецца лагічнае пытанне: што аб’ядноўвае пратэсты ў гэтых абсалютна розных кранах. Агульнай рысай гэтых пратэстаў з’яўляецца тое, што часам для іх выбуху дастаткова малой іскры. Напрыклад, у Чылі замешкі распачаліся пасля таго, як сталіцы краіны Сант’яга былі павышаныя цэны на квіткі ў метро. У сваю чаргу Эквадор выбухнуў пасля адмены датацыі на пакупку паліва. Працягваючы спіс: у Ліване апошняй кропляй стала спроба ўраду ападаткаваць карыстання мабільнымі камунікатарамі, кшталту WhatsApp.
У выданні прааналізавалі пратэсты ў розных кутках свету і заўважылі, што прыдатнай глебай для сталі: высокае беспрацоўе, высокія кошты ўтрымання, стомленасць грамадства да адсутнасці перспектыў, паглыбленне сацыяльнае расслаенне і, вядома, карупцыя.
Аднак, нягледзячы, на наяўнасць мноства падобных рысаў, пералічаныя пратэсты, не з’яўляюцца часткай аднаго цэлага, як гэта было на прыкладзе «арабскай вясны», падсумавалі ў выданні Dziennik Gazeta Prawna.
Dziennik Gazeta Prawna/эж