Беларуская Служба

Францішак знаходзіцца ў адной з самых далёкіх пілігрымак

24.11.2019 10:09
Галоўнымі тэмамі пілігрымкі ў азіяцкія краіны з’яўляюцца мір, дыялог з іншымі рэлігіямі і культурамі, а таксама пытанне ядзернай зброі.
Аўдыё
Францішак у Тайландзе PAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT


Папа рымскі Францішак знаходзіцца ў адной з самых далёкіх пілігрымак у сваім пантыфікаце – у Тайланд і Японію. Галоўнымі тэмамі пілігрымкі ў азіяцкія краіны з’яўляюцца мір, дыялог з іншымі рэлігіямі і культурамі, а таксама пытанне ядзернай зброі, якое ён закране ў Японіі, у гарадах, знішчаных амерыканскімі бомбамі ў 1945 годзе.

Першым этапам пілігрымкі папы была сталіца Тайланду – Бангкок. Лозунгам візіту ў краіну былі словы: «Вучні Хрыста, вучні-місіянеры». Тэматычна яны звязаныя з 350 гадавінай прыбыцця ў гэтую краіну першых каталіцкіх місіянераў. У пераважна будыйскай краіне хрысціяне складаюць каля 1% (каля 300 тысяч).

Сярод іншага Францішак сустрэўся з каралём Тайланду Маха Вачыралангкорнам, а таксама наведаў 91-гадовага галоўнага будыйскага патрыярха. Пантыфік наведаў шпіталь, сустрэўся са святарствам, прадстаўнікамі іншых рэлігій.

Папа Францішак заклікаў тайландскіх католікаў, каб яны бралі прыклад з першых місіянераў. Падчас імшы на нацыянальным стадыёне ў Бангконку папа нагадаў, што да місійнага паклікання заклікае само Евангелле:

- Евангелле сатканае з пытанняў, які стараюцца зрабіць перашкоды, ускалыхнуць, заахвоціць вучняў да таго, каб вырушыць у дарогу, каб яны адкрылі праўду, здольную даваць і нараджаць жыццё. Гэта пытанні, якія стараюцца адкрыць сэрца і перспектыву на сустрэчу з навіной нашмат прыгажэйшай, чым можна сабе ўявіць.

Францішак заўважыў, што менавіта такой навіной было для першых місіянераў, якія трапілі ў Тайланд, сустрэча з яго жыхарамі і іх культурай. Першыя каталіцкія місіянеры прыбылі на тэрыторыю цяперашняга Тайланду 350 гадоў таму. У імшы на стадыёне ў Бангконгу ўдзельнічалі 50 тысяч чалавек. На прылеглай тэрыторыі, калі тэлебімаў – чарговыя 100 тысяч.

У суботу Папа рымскі завершыў свой візіт у Тайланд і накіраваўся ў Японію, дзе будзе знаходзіцца да аўторку. Пілігрымка ў гэтую краіну адбываецца пад лозунгам «Абараняць кожнае жыццё». Сярод насельніцтва Японіі (127 млн) ёсць каля паўмільёна католікаў. Папа прыехаў у 470 гадавіну прыезду святога Францыска Ксаверыя, апостала Японіі. Гэта езуіты, з якіх выводзіцца Хорхэ Бэерголья, прывезлі ў Японію хрысціянства ў палове XVI стагоддзя. На пачатку XVII ст. яно было забаронена. Такі стан працягваўся да XIX ст.

Падчас візіту Францішак заклікаў не ўспрымаць хрысціянства як чужую рэлігію. Папа рымскі на сустрэчы з біскупамі гаварыў пра значэнне службы ў грамадстве, дзе хрысціяне з’яўляюцца меншасцю. Папа Францішак не раз падкрэсліваў, што супольнасць Касцёла павінна павялічвацца дзякуючы заахвочванню далучыцца да Яго, а не ў выніку празалетызму. У Тайландзе галава Каталіцкага касцёла казаў, што ў яго выклікае смутак успрыманне некаторымі супольнасцямі хрысціянства як «чужога».

Нядзеля з’яўляецца самым важным днём папскай пілігрымкі. У Нагасакі папа выступіць з прамовай да цэлага свету на тэму ядзернай зброі. Чакаецца, што ён будзе заклікаць цалкам яе забараніць. Ужо два гады таму папа казаў, што ядзернай зброі нельга выкарыстоўваць нават у мэтах адпужвання.

Пасля Францішак ушануе святых пакутнікаў на ўзвышшы Нішызакі, дзе ў 1597 годзе, у часы пераследу хрысцін, былі ўкрыжаваныя 26 вернікаў.

У Японіі папа, між іншым, складзе прыватны візіт імператару, сустрэнецца з моладдзю ў Токіа. У аўторак Францішак вернецца ў Ватыкан.

ав


Больш на гэтую тэму: Багацце веры