Беларуская Служба

Запрашаем: Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ (ФОТА)

29.11.2019 17:17
Гістарычны аб’ект, які неаднойчы ратаваў жыхароў Клодскай катлавіны.
Аўдыё
  • Гістарычны аб’ект, які неаднойчы ратаваў жыхароў Клодскай катлавіны.
     . Photo: Anna ZadrożnaSekcja Białoruska PRdZ
Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Сёння я запрашаю ў Клодскую катлавіну (Kotlina Kłodzka) на паўднёвым захадзе Польшчы, каб пазнаёміцца з адной з тамтэйшых турыстычных прываблівасцей. Гаворка ідзе пра каменную плаціну, якая распаложаная ў вядомым курортным гарадку Мендзыгужэ (Międzygórze).

Гэты гістарычны аб’ект неаднойчы ратаваў жыхароў распаложаных ніжэй рэгіёнаў, аблягчаючы наступствы перыядычных паводак, якія здараюцца ў гэтай частцы Польшчы.


Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Каменная плаціна размяшчаеца ля самага ўезду ў Мендзыгужэ і з’яўляецца адным з найбольш папулярных сярод турыстаў месцаў на Клодскай зямлі. Аб’ект прыцягвае не толькі тых, хто цікавяцца гідралогіяй і тэхнікай, звязанай з гэтай галіной. З вяршыні, гэтак званай кароны плаціны, можна палюбавацца цудоўным краявідам.

Плаціна і рэзервуар ніжэй яе былі пабудаваныя на пачатку XX стагоддзя на рацэ Вільчка (Wilczka), якая працякае праз Мендзыгужэ маляўнічай і глыбокай скальнай далінай. Рашэнне рэалізаваць гэткую інвестыцыю было прынятае пасля шматлікіх паводак, якія здавён здараліся ў гэтым рэгіёне.

Вышыня каменнага збудавання складае 29 метраў, даўжыня - каля 108 метраў, а шырыня 3-19 метраў.


Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Рэзервуар, які ўзнік ніжэй плаціны, можа захоўваць амаль 1 мільён кубічных метраў. Тым ня менш, нават гэты велізарны патэнцыял не заўсёды ў гісторыі плаціны аказваўся дастатковым. У 1997 годзе ў выніку інтэнсіўных ападкаў і гэтак званай паводкі стагоддзя вада пачала пералівацца праз карону плаціны. Плаціна была на мяжы знішчэння, што несумненна мела б трагічныя наступствы для ўсяго рэгіёну.


Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На шчасце, каменная канструкцыя вытрымала, а пазней была грунтоўна адрамантаваная, умацаваная і адкрытая для турыстаў. Шпацыр па металічным пешаходным мосце на вышыні 30 метраў - гэта немалая прываблівасць для гасцей, а таксама нагода атрымліваць асалоду ад панарамы навакольных гор.


Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 1920 годзе на плаціне быў пабудаваны дом адміністратара. Першай асобай, якая ў 1920–1938 гадах адказвала за працу дамбы, быў спадар Блязэр (Blaser). Пасля яго, з 1938 году па 1946 год, то бок да моманту дэпартацыі, гэтую пасаду займаў Герман Раўхут (Hermann Rauhut).


Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 2016 годзе на дамбе былі мадэрнізаваныя электрычныя прыборы і механічныя элементы плаціны.


Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Праз плаціну праходзіць „зялёны” пешаходны маршрут, які з Мендзыгужа вядзе на гару Іглічна ў Санктуарыі Маці Божай Снежнай.


Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Каменная плаціна ў курортным гарадку Мендзыгужэ. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Ніжэй плаціны знаходзяцца частка Мендзыгужа і Цэнтр адпачынку „Салаўей”. Раней тут знаходзіўся стары вадзяны млын і хутар Яварнічка (Jaworniczka). У гэтым месцы рака Вільчка выплывае з масіва Снежніка і ўплывае ў Канаву Горнай Нысы (Górna Nysa), перасякаючы мяжу Снежніцкага ландшафтнага парку.


Вадаспад „Вільчкі”.  Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ Вадаспад „Вільчкі”. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Вышэй Мендзыгужа рака Вільчка, упадаючы з 22 метровага парога, стварае вадаспад - другі па велічыні ў польскіх Судэтах. Вадаспад - адна з галоўных турыстычных цікавінак у гэтым рэгіёне, якая прыцягвае турыстаў у Мендзыгужэ з XVIII стагоддзя. Да паводкі ў 1997 годзе вышыня вадаспаду складала 27 метраў, а яго кшталт утвараў каскаду. Тады ён сапраўды быў самым высокім у Судэтах.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу