Беларуская Служба

7.12.1991 г. Пачалася славутая сустрэча кіраўнікоў Украіны, Беларусі і Расіі ў Віскулях

06.12.2019 17:20
У выніку гэтай сустрэчы былі падпісаныя Белавежскія пагадненні і разваліўся СССР.
Аўдыё
  • 7.12.1991 г. Пачалася славутая сустэча кіраўнікоў Украіны, Беларусі й Расеі ў Віскулях
      (  )        (  )        (  )
Падпісанне Белавежскіх пагадненяўПрэзідэнт Украіны Леанід Краўчук (злева другі сядзіць) Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч (злева трэці сядзіць) і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Барыс Мікалаевіч Ельцын (справа другі сядзіць) падчас цырымоніі падпісання Пагаднення аб ліквідацыі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных ДзBy RIA Novosti archive, image #848095 / U. Ivanov / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17824662

Гэтая падзея фактычна завершыла існаванне Савецкага Саюзу і адчыніла новую старонку ў жыцці савецкіх рэспублік.


Сустрэча і абмеркаванне некаторых пытанняў пачалося 7-га снежня ў Белавежскай пушчы, дзе знаходзілася ўрадавая рэзідэнцыя «Віскулі». На сустрэчы прысутнічалі прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын, першы дзярж-сакратар Расіі Генадзій Бурбуліс, спікер беларускай Вярхоўнай Рады Станіслаў Шушкевіч і прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч, прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук і прэм’ер Вітольд Фокін. На сустрэчу павінен быў прыляцець і Нурсултан Назарбаеў, але яго самалёт прызямліўся ў Маскве і там застаўся.

Сустрэча адбывалася ва ўмовах сакрэтнасці

Па сведчаннях удзельнікаў, Міхаіл Гарбачоў прэзідэнт СССР не ведаў пра планы кіраўніцтва саюзных рэспублік. Ён спадзяваўся рэанімаваць ідэю захавання СССР толькі на больш канфедэратыўных умовах з большай аўтаноміяй асобных рэспублік. Але путч 19 жніўня 1991 г. фактычна знішчыў спадзяванні на рэфармаванне СССР.

Асноўная ініцыятыва знаходзілася ў руках расейцаў.

Менавіта яны прапанавалі напрацоўкі і настойвалі на падпісанні пагаднення. Матывам такога рашэння было, па сутнасці, двухуладдзе ў Расеі. З аднаго боку Ельцын, з іншага Гарбачоў, які страціў свае ўплывы пасля путчу, але адпаведна з законам захоўваў уладу. Вырашыць справу трэба было вельмі хутка, і, фактычна, лёс СССР быў вызначаны на працягу некалькіх гадзін 7 снежня, пасля чаго палітыкі накіраваліся ў баню. На наступны дзень 8 снежня кіраўнікі дзяржаваў яшчэ паспелі схадзіць на паляванне.

8 снежня адбылося афіцыйнае падпісанне «Белавежскіх пагадненняў», ці інакш «Пагаднення пра стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаваў».

У прэамбуле дакументу сцвярджалася: «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне». Пасля падпісання дакументу Ельцын патэлефанаваў Бушу, а Шушкевіч Гарбачову.
Савецкі Саюз праіснаваў дакладна 69 год, ён быў створаны 29 снежня 1922 году.


Павал Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара