Беларуская Служба

Як раней калядавалі беларусы Беласточчыны

06.01.2020 08:04
Бывала, што ў вёсках, дзе пражывалі праваслаўныя і каталікі, супольнае калядаванне пачыналася з канца снежня і працягвалася некалькі тыдняў.
Аўдыё
  • Як раней калядавалі беларусы Беласточчыны
Święta Rodzina. Zdjęcie ilustracyjne
Święta Rodzina. Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com / mamiii

Праваслаўныя рыхтуюцца да Раства. З гэтым святам на Беласточчыне, дзе кампактна пражывае беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы, моцна звязаная традыцыя калядавання.

Некалькі дзясяткаў гадоў таму калядоўшчыкі, якія наведвалі хаты на Падляшшы, зусім па-іншаму рыхтаваліся да святаў. Бывала, што ў вёсках, дзе пражывалі праваслаўныя і каталікі, супольнае калядаванне пачыналася з канца снежня і працягвалася некалькі тыдняў. Так было ў вёсцы Гарасімаўцы ў Сакольскім павеце. Пра традыцыю расказвае жыхар вёскі Павел Лазук, з якім размаўляе Міхасць Сцепанюк.

слухайце аўдыёфайл 

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы