Папскае таварыства Дапамога касцёлу ў патрэбе ўрачыста распачало кампанію «Хлеб для Сірыі». У цэнтральным зале вакзалу Уроцлава распачаў працу аўтамат для ахвяраванняў, пры дапамозе якога можна прызначыць любую суму на карысць ахвяр канфлікту ў Сірыі. Ксёндз Анджэй Пась з таварыства падкрэслівае, што мэтай кампаніі з’яўляецца ўсведамленне свету трагедыі мірных жыхароў у Сірыі:
-Мэта акцыі «Хлеб у Сірыі» – канкрэтная дапамога жыхарам у краіне, ахопленай вайной. Таварыства Дапамога касцёлу ў патрэбе збірае грошы на будову 12 пякарняў у 12 розных гарадах. Яны дадуць працу 210 сем’ям, запэўняць доступ да хлеба прыкладна для 500 тысяч чалавек. У Сірыі 13 млн чалавек патрэбная тэрміновая гуманітарная дапамога. Польскае аддзяленне таварыства Дапамога касцёлу ў патрэбе штогод на дапамогу сірыйцам прызначае 1,5 млн еўра.
Аўтамат дае магчымасць ахвяраваць любую суму пры дапамозе банкаўскай карткі. Ксёндз Анджэй Пась зазначае, што гэта ўжо трэці такі аўтамат у Польшчы, адкрыты Папскім таварыствам Дапамога касцёлу ў патрэбе:
-Адной з форм заахвочвання людзей далучыцца да акцыі з’яўляецца магчымасць зрабіць ахвяраванне пра дапамозе аўтамату. Першы пад канец лютага бягучага году быў заінсталяваны на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Варшаве. Другі стаіць на цэнтральным вакзале ў Кракаве. Цяпер прыйшла чарга на Уроцлаў.
Мэта кампаніі «Хлеб у Сірыі» заключаецца таксама ў тым, каб аказаць салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца ў найбольшай патрэбе, і сабраць сродкі на пакупку патрэбных рэчаў: прадуктаў харчавання і вопраткі. У планах адкрыццё некалькіх пякарняў і запэўніванне сірыйцам доступ да хлеба.
ав